18 студзеня
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| ← студзень → | ||||||
| Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | |
| 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 |
| 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 |
| 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 |
| 28 | 29 | 30 | 31 | |||
| 2013 год Усе дні |
||||||
18 студзеня — 18-ы дзень году паводле Грэгарыянскага календару. Да канца году застаецца 347 дзён (348 у высакосным годзе).
Зьмест |
[рэдагаваць] Падзеі
- 1401 — падпісная Віленска-радамская вунія, якая аддавала пажыцьцёвае кіраваньне на Літве князю Вітаўту, з захаваньнем вярхоўнай улады Ягайлы
- 1654 — адбылася Пераяслаўская рада паміж Расеяй і казакамі, пад час паўстаньня Хмяльніцкага
- 1801 — Расея анэксавала ўсходнюю Грузію
- 1919 — І сусьветная вайна: распачалася Мірная канфэрэнцыя ў Вэрсалі
[рэдагаваць] Нараджэньні
- 1689 — Шарль Люі дэ Мантэск'ё, францускі пісьменьнік, правазнаўца і філёзаф
- 1882 — Алан Аляксандар Мілн, ангельскі пісьменьнік, аўтар аповесьцяў пра Віні-Пуха
- 1892 — Іосіф Лянгбард, беларускі архітэктар пэрыяду БССР
- 1900 — Віктар Баркоўскі, беларускі філёляг
- 1912 — Пётра Сыч, пісьменьнік, журналіст «Радыё Свабода»
- 1936 — Васіль Сёмуха, беларускі перакладнік
- 1955 — Тацяна Скрыпчанка, беларускі археоляг
- 1979 — Паўла Фэрэйра, партугальскі футбаліст
[рэдагаваць] Сьмерці
- 1367 — Пэдру I, кароль Партугаліі
- 1723 — Мацей Юзэф Анцута, дзеяч каталіцкага касьцёлу ў ВКЛ
- 1888 — Генрых Офэнбэрґ, расейскі дыплямат, барон, сапраўдны стацкі дараднік
- 1972 — Яфрэм Карнейчык, беларускі гісторык
- 1982 — Хуан Сяньфань, кітайскі гісторык, антраполяг і прафэсар
- 1984 — Панцеляймон Панамарэнка, кіраўнік савецкай Беларусі
- 2006 — Ян Твардоўскі, ксёндз, польскі паэт
- 2011 — Віталь Тарас, беларускі журналіст, публіцыст
[рэдагаваць] Сьвяты
- Трэцяя куцьця — посная, або галодная вячэра
18 студзеня — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў