1 верасьня
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| « – верасень – » | ||||||
| Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | |
| 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 |
| 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 |
| 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 |
| 28 | 29 | 30 | ||||
| каляндар на 2009 год Усе дні |
||||||
Зьмест |
[рэдагаваць] Падзеі
- 1482: крымскія татары на чале зь Менглы-Гірэям разрабавалі і спалілі Кіеў, кіеўскі ваявода Івашка Хадкевіч трапіў у палон
- 1804: нямецкі астраном Карл Людвіг Хардынг адкрыў трэці астэроід Юнону
- 1906: у Вільні выйшла першая легальная беларуская газэта «Наша доля»
- 1812: ваенная рада ў вёсцы Філі (каля Масквы)
- 1827: у Расейскай імпэрыі забаронена прымаць сялян у вышэйшыя і сярэднія навучальныя ўстановы
- 1870: Франка-Пруская вайна: францускія войскі разьбітыя пад Сэданам, імпэратар Напалеон III узяты ў палон
- 1920: Францыя абвясьціла аб стварэньні дзяржавы Лібан са сталіцаю ў Бэйруце
- 1928: Альбанія стала каралеўствам
- 1939: у Эўропе пачалася Другая сусьветная вайна
- 1944: пачалі працаваць беларускія гімназіі ў Бельску і Гайнаўцы, беларуска-руская ў Беластоку і беларускія пачатковыя школы ва ўсёй усходняй Беласточчыне, у 1945 гэтыя школы былі ліквідаваныя польскімі ўладамі
- 1950: Заходні Бэрлін прыняў канстытуцыю
- 1951: у Лёндане адкрыуся першы супэрмаркет
- 1969: у Лібіі Муамар Кадафі зрынуў караля Ідрыза I
- 1970: у Нью-Ёрку распачаты першы ў сьвеце кампутарны турнір па шахматах
- 1971: Катар абвесьціў сябе незалежнай дзяржавай
- 1973: тэрарыст у маўзалеі Леніна узарваў бомбу (цела Леніна не было пашкоджанае, загінула некалькі наведвальнікаў)
- 1975: у Менску адчыненая хакейная школа «Юнацтва»
- 1977: прыняты новы варыянт тэксту гімна СССР (былі заменіны словы пра Сталіна)
- 1983: савецкія вайскоўцы зьбілі паўднёвакарэйскі боінг
- 1985: знойдзены карабель «Тытанік», які патануў у 1912
- 1991: аб’яўлены сувэрэнітыт Узбэкістану
- 1996: спыненае вяшчаньне «Радыё 101,2»
- 2004: вывяржэньне вулькана Асама ў Японіі
- 2004: захоп закладнікаў у Беслане (Расея)
[рэдагаваць] Нараджэньні
- 1651: Натальля Нарышкіна, маці Пятра I, расейскага імпэратара
- 1853: Міхал Федароўскі, беларускі фалькларыст, этнограф, археоляг
- 1900: Сымон Баранавых, беларускі празаік
- 1913: Масей Сяднёў, беларускі пісьменнік
- 1950: Міхаіл Фрадкоў, прэм’ер-міністар Расеі
- 1956: Уладзімер Салодкі, беларускі сьпявак
[рэдагаваць] Сьмерці
- 1159: Адрыян IV, папа рымскі
- 1715: Люі XIV, кароль Францыі
- 1723: Дзьмітры Кантэмір, гаспадар Малдовы
- 1938: Адам Пучкар-Хмялеўскі, беларускі рэлігійны дзеяч, каталіцкі сьвятар, прыхільнік беларусізацыі касьцёла, пробашч Менскага кафэдральнага касьцёла
[рэдагаваць] Сьвяты
- Дзень ведаў. Першы дзень навучальнага году
- Сусьветны Дзень Міра. Сьвяткуецца ў дзень пачатку Другой Сусьветнай вайны (1939)
- Брунэй: Дзень адкрыцьця Карану
- Лібія і Эгіпет: Дзень рэвалюцыі (1969)
- Малайзія: Нацыянальны дзень
- Мэксыка: Прэзыдэнцкі дзень. Адкрыцьцё Кангрэсу
- Пуэрта-Рыка: Дзень Працы
- Сырыя : Дзень Нацыянальнай Еднасьці
- Славаччына: Дзень Канстытуцыі
- Узбэкістан: Дзень Незалежнасьці
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
1 верасьня — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Студзень | Люты | Сакавік | Красавік | Травень | Чэрвень | Ліпень | Жнівень | Верасень | Кастрычнік | Лістапад | Сьнежань |