1 студзеня
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| ← студзень → | ||||||
| Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | |
| 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 |
| 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 |
| 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 |
| 28 | 29 | 30 | 31 | |||
| 2013 год Усе дні |
||||||
1 студзеня — 1-ы дзень году паводле Грэгарыянскага календару. Да канца году застаецца 364 дні (365 у высакосным годзе).
Зьмест |
Падзеі [рэдагаваць]
- 1573 — падчас Лівонскай вайны маскоўскія войскі ўзялі крэпасьць Вейсянштэйн (цяпер Пайдэ), падчас штурму загінуў Малюта Скуратаў
- 1806 — Баварыя і Вюртэмбэрг сталі самастойнымі каралеўствамі
- 1818 — выйшла першае выданьне рамана Мэры Шэлі «Франкенштэйн, або сучасны Прамэтэй»
- 1831 — уладамі Расейскай імпэрыі было спыненае дзеяньне Статута ВКЛ 1588 году ў Віцебскай і Магілёўскай губэрнях
- 1880 — пачатак будаўніцтва Панамскага канала
- 1903 — Эдуард VII, кароль Злучанага каралеўства, стаў кайзэрам Індыі
- 1919 — у Смаленску была абвешчаная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Беларусь
- 1919 — у Вільні была заснаваная беларуская гімназія
- 1929 — у Менску была адкрытая Акадэмія Навук БССР
- 1933 — у Вільні выйшаў першы нумар газэты «Родны край» (выдавалася да 1936) — органа Таварыства Беларускай Асьветы
- 1956 — пачало сваё вяшчаньне Беларускае тэлебачаньне
- 1959 — перамога Кубінскай рэвалюцыі, уваход паўстанцаў у Гавану, стварэньне рэвалюцыйнага ўраду
- 1990 — створаны Слонімскі беларускі драматычны тэатар
- 1993 — Чэхаславаччына падзялілася на дзьве дзяржавы — Чэхію і Славаччыну
- 1995 — заснаваньне Сусьветнае гандлёвае арганізацыі
- 1999 — запушчаная ў абарот агульнаэўрапейская валюта эўра
- 2007 — Баўгарыя й Румынія далучыліся да Эўрапейскага Зьвязу
- 2009 — Славакія ўвяла эўра ў якасьці грашовай адзінкі
Нараджэньні [рэдагаваць]
- 1449 — Ларэнца Мэдычы, кіраўнік Флярэнцыі
- 1467 — Жыгімонт Стары, вялікі князь
- 1484 — Ульрых Цьвінглі, дзяяч рэфармацыі ў Швайцарыі
- 1823 — Шандар Пяцёфі, вугорскі народны паэт, публіцыст, рэвалюцыйны дзяяч
- 1861 — Яўхім Карскі, беларускі філёляг-славіст, заснавальнік беларускага мовазнаўства і літаратуразнаўства, этнограф, палеограф, фальклярыст
- 1899 — Васіль Корж, беларускі партызан
- 1907 — Леанід Брэжнеў, кіраўнік савецкай дзяржавы ў 1964—1982 гадох
- 1909 — Сьцяпан Андруховіч, беларускі жывапісец
- 1909 — Сьцяпан Бандэра, украінскі нацыяналіст
- 1919 — Джэром Сэлінджэр, амэрыканскі пісьменьнік
- 1919 — Марэк Эдэльман, польскі палітычны і грамадзкі дзяяч жыдоўскага паходжаньня, кіраўнік паўстаньня ў Варшаўскім гета
- 1920 — Барыс Рагуля, дзяяч беларускага нацыянальнага руху ў 1940-я, адзін з кіраўнікоў Зьвязу Беларускай Моладзі, пасьля вайны на эміграцыі (Бэльгія, Канада), з 1971 году намесьнік прэзыдэнта Рады БНР
- 1937 — Станіслаў Багданкевіч, беларускі банкір, доктар эканамічных навук, прафэсар
- 1938 — Данута Бічэль-Загнетава, беларуская паэтка
- 1945 — Вольга Іпатава, беларуская пісьменьніца
- 1952 — Юры Захаранка, беларускі палітык, зьніклы ў 1999 годзе
- 1955 — Сяргей Гімаеў, савецкі хакеіст, трэнэр
- 1960 — Антоні Дзям’янка, генэральны вікарый Менска-Магілёўскае архідыяцэзіі
- 1961 — Ігар Гермянчук, беларускі журналіст, выдавец, грамадзкі дзяяч
- 1965 — Малгажата Гандзьлік, эспэрантыстка, сябра эўрапейскага парлямэнту з 2004 году
- 1967 — Саід Чмагх, ірацкі тэлеапэратар інфармацыйнае агенцыі «Reuters»
- 1976 — Вольга Пярн, беларуская і эстонская мультыплікатарка
Сьмерці [рэдагаваць]
- 1894 — Генрых Герц, нямецкі фізык
Сьвяты [рэдагаваць]
- Новы год паводле грыгарыянскага календара
- Куба — Дзень вызваленьня
- Славакія — Дзень абвяшчэньня незалежнасьці
- Судан — Дзень незалежнасьці
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
1 студзеня — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў