2-я горнастралковая дывізія (Вэрмахт)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
2-я горнастралковая дывізія
па-нямецку: 2. Gebirgs-Division
2nd Mountain Division logo.svg
Гады існаваньня красавік 1938 -
травень 1945
Краіна Flag of German Reich (1935–1945).svg Трэці райх
Войны Другая сусьветная вайна
Удзел у Польшча,
Нарвэгія,
Мурманск,
Заходні фронт
Вядомыя камандзіры Георг фон Хэнгель

2-я горная дывізія (па-нямецку: 2. Gebirgs-Division) — створана ў красавіку 1938 году, з 6-й дывізіі аўстрыйскай арміі.

Баявы шлях дывізіі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У верасьні 1939 году дывізія ўдзельнічала ў Польскай кампаніі (нападала з Славаччыны ў кірунку Львову).

У 1940 годзе ўдзельнічала ў Нарвэскай кампаніі, у тым ліку у баях за Нарвік. У чэрвені 1940 году ваявала пад Нарвікам (у складзе 138-й і 139-й горна-егерскія палкі), уваходзіла ў склад 19-га горнага корпусу «Нарвэгія» 20-й Ляпляндзкай арміі.

З 22 чэрвеня 1941 — наступала на Мурманск. У лістападзе 1944 — адступіла ў Нарвэгію. У 1944 падразьдзяленьні дывізіі ўтрымлівалі найболей трывалыя ўмацаваньні ў цэнтры абароны корпусу, перакрывалі кірункі на Люостары і Пэтсама. У кастрычніку 1944 году дывізія акружана і зьнішчана ў раёне Кандалякшы. Рэшткі перадысьлякаваны ў Данію, перафармаваны, бралі ўдзел у лютым 1945 году ў баях пад Вюртэмбэргам.

Зь лютага 1945 — на Заходнім фронце (на заходняй мяжы Нямеччыны). Да канца вайны рэшткі дывізіі адступілі ў заходнюю Аўстрыю. Здаліся амэрыканцам.

Склад дывізіі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 136-ы горна-егерскі полк
  • 137-ы горна-егерскі полк
  • 140-ы горна-егерскі полк
  • 111-ы горна-артылерыйскі полк
    • горны супрацьтанкавы батальён
    • горны выведвальны батальён
    • горны сапёрны батальён
    • горны батальён сувязі

Камандзіры дывізіі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • з 1 красавіка 1938 — ґенэрал-лейтэнант [Валянцін Фаерштайн]]
  • з 4 сакавіка 1941 — ґенэрал-лейтэнант Эрнст Шлемэр
  • з 2 сакавіка 1942 — ґенэрал-лейтэнант Георг фон Хэнгель
  • з 1 лістапада 1943 — ґенэрал-лейтэнант [Ханс Дэген]]
  • з 9 лютага 1945 — ґенэрал-лейтэнант Вілібальд Уц

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Roland Kaltenegger: Die deutsche Gebirgstruppe 1935—1945, Universitas Verlag, 2000, ISBN 978-3-8004-1196-2

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]