22 верасьня
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| « – верасень – » | ||||||
| Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | |
| 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 |
| 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 |
| 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 |
| 28 | 29 | 30 | ||||
| каляндар на 2009 год Усе дні |
||||||
Зьмест |
[рэдагаваць] Падзеі
- 1307 — Каралеўская рада Францыі прыняла рашэньне арыштаваць усіх тампліераў, што знаходзіліся на ейнай тэрыторыі.
- 1499 — Па Базэльскай дамове Швайцарская канфэдэрацыя атрымала незалежнасьць ад Сьвятарнай Рымскай імпэрыі.
- 1692 — апошнія 8 «вядзьмарак» павешаныя ў ЗША (Салем, Масачусэтс).
- 1780 — першы апісаны выпадак лінчаваньня.
- 1784 — Расейцы заснавалі першае сталае паселішча на Алясцы.
- 1789 — разгром турэцкага войску Аляксандрам Суворавым у бітве пры Рымніку.
- 1792 — абвяшчэньне Францускай рэспублікі, пачатак адліку францускага рэспубліканскага календару.
- 1862 — прэзыдэнт ЗША Абрагам Лінкальн (па-ангельску: Abraham Lincoln) абвясьціў пра вызваленьне з прыгнёту неграў-рабоў.
- 1908 — абвяшчэньне суверэнітэту Баўгарскага княства ў Вялікім Тырнаве. Да гэтага часу Баўгарскае княства фармальна залежала ад Асманскай імпэрыі.
- 1921 — Латвія, Летува і Эстонія прынятыя ў Лігу Нацый.
- 1937 — ва Ўкраіне створаныя Жытомірская, Палтаўская ды Мікалаеўская вобласьці.
- 1939 — СССР і Нямеччына папярэдне ўсталявалі мяжу між сабой у Польшчы па рацэ Вісьле.
- 1943 — забіты гаўляйтэр Беларусі Вільгельм Кубэ. Тэракт зьдзейсьніла Алена Мазанік, што працавала ў Кубэ пакаёўкай.
- 1944 — Чырвоная армія заняла Талін.
- 1951 — у Швэцыі забароненыя пацалункі ў грамадзкіх мясьцінах.
- 1960 — Малі атрымала незалежнасьць ад Францыі.
- 1974 — На Генэральнай Асамблеі ААН у нараду дня ўпершыню быў уключаны як самастойны пункт пра «Палестынскае пытаньне», што фактычна азначала прызнаньне Арганізацыя вызваленьня Палестыны і ейнага лідара Ясіра Арафата (па-ангельску: Mohammed Abdel-Raouf Arafat al-Qudwa al-Husseini) паўнамоцнымі прадстаўнікамі палестынскага народу.
- 1980: Ірак нападае на Іран, пачатак васьмігадовае вайны.
- 1980 — Дэлегаты 36 рэгіянальных аддзяленьняў незалежных польскіх прафсаюзаў сабраліся ў Гдыні і згуртаваліся пад імем «Салідарнасьць». Старшынём новага прафсаюзнага аб'яднаньня быў абраны Лех Валэнса.
- 1989 — казахская мова абвешчаная дзяржаўнай мовай Казахстану.
- 1991 — у Таджыкістане забароненая камуністычная партыя.
- 2001 — ЗША узмоцнілі санкцыі супраць Індыі і Пакістану, уведзеныя ў 1998 годзе пасьля таго, як гэтыя краіны правялі выпрабаваньні ядзернае зброі. У 2002 гэтыя краіны апынуліся на мяжы ядзернай вайны.
[рэдагаваць] Нараджэньні
- 1791: Майкл Фарадэй, брытанскі фізык і хімік.
- 1875: Мікалоюс Чурлёніс, літоўскі мастак і кампазытар.
- 1893: Аляксей Лосеў, расейскі філёзаф і філёлаг.
- 1900: Сяргей Ожагаў, складальнік тлумачальнага слоўніку расейскае мовы.
- 1931: Філіп Рутберг, расейскі электрафізык, ляўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1982).
- 1932: Альгірдас Бразаўскас, літоўскі палітык.
- 1938: Дын Рыд, амэрыканскі актор і сьпявак.
- 1957: Нік Кэйв, аўстралійскі музыка, пісьменьнік, актор, які жыве ў Брытаніі.
- 1976: Раналда (сапраўднае імя Луіс Назарыё дэ Ліма Раналда) (па-партугальску: Luís Nazário de Lima Ronaldo), бразыльскі футбаліст.
[рэдагаваць] Сьмерці
- 1872 — Уладзімер Даль, расейскі доктар, вядомы лексыкограф, аўтар «Тлумачальнага слоўніку жывое вялікарасейскае мовы».
[рэдагаваць] Сьвяты
- Дзень незалежнасьці Баўгарыі.
- Дзень рашучага адказу ў Іраку.
- Дзень моваў народаў Казахстану.
- Дзень незалежнасьці Малі.
- Дзень нараджэньня прынцэсы Мэрты Луізы ў Нарвэгіі.
- Сусьветны Дзень без аўтамабілю.
| Студзень | Люты | Сакавік | Красавік | Травень | Чэрвень | Ліпень | Жнівень | Верасень | Кастрычнік | Лістапад | Сьнежань |

