22 сьнежня
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| ← сьнежань → | ||||||
| Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
| 1 | ||||||
| 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
| 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
| 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
| 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
| 30 | 31 | |||||
| 2013 год Усе дні |
||||||
22 сьнежня — 356-ы дзень году (357-ы ў высакосным годзе) паводле Грэгарыянскага календару. Да канца году застаецца 9 дзён.
Зьмест |
Падзеі[рэдагаваць]
- 1216 — Папа рымскі Ганорый III зацьвердзіў ордэн вандроўных казаньнікаў (дамініканаў)
- 1264 — падпісаньне мірнай і гандлёвай дамовы Полацку з Рыгай і Інфлянцкім ордэнам
- 1845 — у Філадэлфіі (ЗША) прайшла дэманстрацыя працы першага сынтэзатара голасу, створанага нямецкім вынаходнікам Ёзэфам Фабэрам
- 1917 — у Менску ўтварыўся Выканаўчы камітэт Першага Ўсебеларускага зьезду
- 1925 — Віленшчына была перайменаваная ў Віленскае ваяводзтва
- 1932 — афіцыйная рэгістрацыя Таварыства беларускай асьветы, створанага ў Вільні
- 1937 — у вязьніцы НКВД (Алматы) бальшавікі расстралялі беларускага рымска-каталіцкага сьвятара і грамадзкага дзеяча Янку Вярсоцкага
- 1938 — каля берагоў Паўднёвай Афрыкі злавілі першую лятымэрыю — найдаўнейшую з сучасных рыбаў
- 1945 — у Менску адкрыўся Беларускі тэатральны інстытут (з 1993 году — Беларуская акадэмія мастацтваў)
- 1964 — у ЗША свой першы палёт зьдзейсьніў самалёт-выведнік SR-71
- 1988 — згодна з падпісанай ПАР дамовай апошняя калёнія ў Афрыцы — Намібія — атрымала незалежнасьць
- 1989 — у Румыніі перамагла народная рэвалюцыя, скіраваная супраць рэжыму Нікалае Чаўшэску
Нараджэньні[рэдагаваць]
Гл. таксама: Катэгорыя:Нарадзіліся 22 сьнежня
- 1178 — Антоку, японскі імпэратар
- 1639 — Жан Расін, францускі драматург
- 1858 — Джакома Пучыні, італьянскі кампазытар
- 1872 — Каміль Гурын, францускі вэтэрынар і бактэрыёлаг, вынаходнік вакцыны супраць сухотаў
- 1962 — Ральф Файнз, ангельскі актор
- 1922 — Алена Васілевіч, беларуская пісьменьніца
- 1937 — Эдуард Успенскі, расейскі пісьменьнік, аўтар казак «Кракадзіл Гена і ягоныя сябры» (1966), «Чабурашка і ягоныя сябры» (1970), «Дзядзя Фёдар, сабака і кот» (1974)
Сьмерці[рэдагаваць]
Гл. таксама: Катэгорыя:Памерлі 22 сьнежня
- 1867 — Тэадор Русо, францускі мастак-пэйзажыст, галава барбізонскай школы жывапісу
- 1936 — Мікалай Астроўскі, савецкі пісьменьнік, аўтар раману «Як загартоўвалася сталь»
- 1989 — Сэм’юэл Бэкет, ірляндзкі драматург
Сьвяты[рэдагаваць]
- У Беларусі традыцыйна ўшаноўваецца Ганна. Як піша этнограф Уладзімер Васілевіч, гэты дзень узаконьваў пераход селяніна на зімовы транспарт, пра што сьведчыць і прымаўка: «На Ганкі сядайце на санкі».
Беларусь: Дзень энэргетыка
22 сьнежня — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў