24 ліпеня
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| ← ліпень → | ||||||
| Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 | ||||
| 2013 год Усе дні |
||||||
24 ліпеня — 205-ы дзень году (206-ы ў высакосным годзе) паводле Грэгарыянскага календару. Да канца году застаецца 160 дзён.
Зьмест |
Падзеі[рэдагаваць]
- 1534 — францускі вынаходнік Жак Карцье дасягае вусьця ракі Сьвятога Лаўрэнція і на паўвостраве Гаспэ абвяшчае новыя тэрыторыі ўладаньнямі францускай кароны
- 1567 — Марыя Сьцюарт падпісала адрачэньне ад трону на карысьць свайго сына Іакава І і зьбегла ў Англію
- 1969 — Праграма «Апалён»: Апалён-11 пасьпяхова прывадніўся ў Ціхім акіяне
Нараджэньні[рэдагаваць]
- 1754 — Юзаф Арнульф Гедройц, князь, жамойцкі біскуп, летувіскі пісьменьнік, асьветнік, перакладчык
- 1761 — Якуб Ясінскі, літоўскі і польскі генэрал і паэт
- 1770 — Аляксандар Балашоў, расейскі дзяржаўны і ваенны дзеяч
- 1783 — Сімон Балівар, змагар за незалежнасьць ад Гішпаніі калёній у Лацінскай Амэрыцы
- 1802 — Аляксандар Дзюма (бацька), францускі пісьменьнік
- 1820 — Люцыян Крашэўскі, беларускі і польскі мастак, фатограф
- 1828 — Мікалай Чарнышэўскі, расейскі літаратурны крытык і публіцыст
- 1854 — Аляксандар Архангельскі, расейскі літаратуразнавец
- 1860 — Альфонс Муха, чэскі мастак
- 1895 — Робэрт Грэйвс, брытанскі паэт і пісьменьнік
- 1896 — Аляксандар Орса, беларускі пэдагог і грамадзка-культурны дзеяч
- 1918 — Аляксандар Кузьмін, партыйны і дзяржаўны дзеяч БССР
- 1927 — Канстантын Кабашнікаў, беларускі фальклярыст
- 1934 — Генадзь Гарбук, беларускі актор тэатра і кіно
- 1948 — Ян Матусевіч, беларускі рэлігійны й грамадзкі дзеяч, сьвятар
- 1959 — Валер Брылёў, беларускі дыплямат
- 1968 — Барыс Гельфанд, ізраільскі, раней беларускі, шахматыст, гросмайстар
- 1969 — Джэніфэр Лопэс, амэрыканская актрыса і сьпявачка
- 1976 — Іван Ціхан, беларускі атлет, кідальнік молата, трохразовы чэмпіён сьвету
Сьмерці[рэдагаваць]
- 1862 — Марцін ван Бюрэн, амэрыканскі палітык, 8-мы прэзыдэнт Злучаных Штатаў Амэрыкі
- 1887 — Іван Барычэўскі, беларускі археоляг, гісторык фальклярыст і этнограф
- 1927 — Акутагава Рунаскэ, японскі паэт і пісьменьнік
- 1967 — Эрнэстас Ґалванаўскас, летувіскі дзяржаўны й грамадзка-палітычны дзеяч, выкладчык
- 1974 — Джэймс Чадвік, ангельскі фізык
Сьвяты[рэдагаваць]
- Эквадор, Вэнэсуэла — дзень Сімона Балівара
24 ліпеня — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў