24 сакавіка
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| ← сакавік → | ||||||
| Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
| 1 | 2 | 3 | ||||
| 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 |
| 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 |
| 18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 |
| 25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 |
| 2013 год Усе дні |
||||||
24 сакавіка — 83-і дзень году (84-ы ў высакосным годзе) паводле Грэгарыянскага календару. Да канца году застаецца 282 дні.
Зьмест |
Падзеі [рэдагаваць]
- 1794 — у Польшчы і ВКЛ пачалося вызваленчае антырасейскае паўстаньне пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касьцюшкі
- 1882 — Робэрт Кох абвесьціў адкрыцьцё бактэрыі сухотаў
- 1923 — Землятрус сілай 7,3 у Кітайскай Народнай Рэспубліцы, загінула каля 5.000 чалавек
- 1976 — Вайсковы пераварот у Аргентыне. Пачатак «Бруднай вайны»
- 1999 — Косаўскі канфлікт: пачатак бомбавых удараў НАТА па Югаславіі
- 2006 — Ліквідацыя намётавага гарадку пратэстуючых супраць вынікаў выбараў, пад час якога затрымана 460 чалавек.
Нараджэньні [рэдагаваць]
- 1834 — Ўільям Морыс, ангельскі паэт, сацыяліст
- 1903 — Ігар Абрамаў-Неверлі, польскі пісьменьнік і пэдагог
- 1945 — Аляксей Глебаў, беларускі скульптар
- 1945 — Аляксандар Козыр, беларускі палітык і дыплямат
- 1956 — Стыў Балмэр, CEO і прэзыдэнт карпарацыі «Microsoft»
- 1986 — Натальля Дзіль, акторка з Бразыліі
Сьмерці [рэдагаваць]
- 1455 — Мікалай V, рымскі папа
- 1644 — Цэцылія Рэната Габсбург, каралева польская й вялікая княгіня літоўская, жонка Ўладзіслава Вазы
- 1713 — Казімеж Людвік Бялінскі, маршалак вялікі каронны, падкаморы надворны каронны, маршалак сойму, дыплямат
- 1905 — Жуль Вэрн, францускі пісьменьнік-фантаст
- 1980 — Пятрусь Броўка, беларускі грамадзкі дзеяч, пісьменьнік, паэт і перакладчык
Сьвяты [рэдагаваць]
24 сакавіка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў