25-ы полк вялікапольскіх уланаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
25-ы полк вялікапольскіх уланаў
25 Pułk Ułanów Wielkopolskich

штандар палку
Гады існаваньня 1920—1947
Краіна Сьцяг Польшчы Другая Рэч Паспалітая
Падпарадкаваньне Наваградзкая брыгада кавалерыі
Уваходзіць у 8-я кавалерыйская брыгада
Наваградзкая брыгада кавалерыі
Тып Сухапутныя войскі
Уключае ў сябе Кавалерыя
Танкавыя войскі
Колькасьць 250—473 шаблі
Дысьлякацыя Каліш (1921)
Наваградак (1921—1924)
Пружана (1924—1939)
Колеры бела-сіне-чырвоныя
Войны Польска-савецкая вайна
Польская кампанія

25-ы полк вялікапо́льскіх ула́наў (па-польску: 25 Pułk Ułanów Wielkopolskich) — адзінка кавалерыі Войска Польскага Другой Рэчы Паспалітае і Польскіх узброеных сілаў на Захадзе. Сьвята палку пачаткова адзначалася 17 верасьня, у гадавіну бітвы пад Кляванем 1920 року, з 1933 перанесенае на 19 ліпеня — дзень стварэньня палку.

Фармаваньне палку[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У сярэдзіне ліпеня 1920 року на базе запаснага швадрону 15-га палку познанскіх уланаў, запаснага швадрону 16-га палку вялікапольскіх уланаў, запаснога ваеннага швадрону 2-га палку конных стральцоў у Піньчаве, тэлеграфісцкай роты № 7 быў сфармаваны 115-ы полк вялікапольскіх уланаў. Яшчэ адзін швадрон склалі дабраахвотнікі.

Полк на парадзе ў Пружане 3 траўня 1938
Nowogródzka BK w 1938

Ад 1921 року полк кватараваў у Наваградку, у 1924 пераведзены ў Артылярыйскія кашары пад Пружану. Запасны швадрон быў дысьлякаваны ў Лукаве.

Кашары[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Перавод палку ў Пружану быў ўспрыняты ягонымі афіцэрамі як «высылка» за віленскія «свавольствы» падчас разьмяшчэньня ў Наваградку. Зьявіліся адпаведныя гіранічныя частушкі:

Wielkopolskim się mianuje, Вялікапольскім завецца,
A w Prużanie pokutuje. А ў Пружане пакутуе.
Wielkopolskich miano dano,
Атрымалі імя вялікапольскіх
Na Polesie ich wysłano.
і сасланыя на Палесьсе.
W Wilnie pańskim się mianuje, У Вільні завецца панскім,
A w Prużanie pokutuje. А ў Пружане пакутуе.

Наступная журавейка была створаная ў сувязі з «прадпрымальнай» жонкай камандзіра палку ў дваццатых роках, якая практычна «кіравала» палком:

Dawniej był to pułk bojowy, Раней быў полк баявы,
Dziś nim rządzą białogłowy. Цяпер ім загадвае белагаловы.
Poleszuki, chłopy, pany,
Палешукі, халопы, паны,
To Prużańskie są ułany.
Гэта пружанскія ўланы.
Pół czerwony a pół biały, Паўчырвоны і паўбелы,
Duża liczba a pułk mały. Колькасьць вялікая, а полк малы.
Powycierał wszystkie kąty,
Павыціраў усе куты
Sławny pułk dwudziesty piąty.
Слаўны полк дваццаць пяты.

У 1932 року полк узначаліў палкоўнік Вітольд Мараўскі, за якім падразьдзяленьне стала лічыцца адной зь лепшых кавалерыйскіх адзінак у Польшчы[1]. Ён стварыў у Кашарах курсы па вывучэньня нямецкае мовы. Пры ягонай падтрымцы зьявіліся крыты манэж і касьцёл, які дагэтуль ладзіў набажэнствы ў былой праваслаўнай царкве. Пасьля пабудовы касьцёлу царкву вярнулі праваслаўным.

Удзел у вайсковых дзеяньнях[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вайна з бальшавікамі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

29 ліпеня 1920 року швадроны 115-га палку ўланаў (які налічваў 473 шаблі) былі перадысьлякаваныя на лінію фронту, дзе супрацьстаялі коннаму корпусу Гай-хана ў абароне пераправаў на Нарве пад Навагродам і Ломжай. 8 жніўня полк увайшоў у склад 8-й кавалерыйскай брыгады. Браў удзел у наступе на Цеханаў, а пасьля ва ўзяцьці Млавы. Пазьней удзельнічаў у баёх з коннай арміяй Будзённага. Полк заняў Марозавічы, а 17 верасьня здабыў Клявань. Баявы шлях скончыў у кастрычніку 1920 року ўдзелам у паходзе на Корасьцень.

Абарончая вайна 1939 року[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

23 сакавіка 1939 полк быў прыведзены ў баявую гатоўнасьць і выступіў у заходнім кірунку.

У часе абарончай вайны полк ваяваў у складзе Наваградзкай брыгады кавалерыі. 23 верасьня 1939 удзельнічаў у бітве пад Краснобрадам, дзе, нягледзячы на вялікія страты і гібель камандуючага 1 швадрону паручніка Тадэвуша Гярлецкага, дасягнуў вялікага посьпеху, заняўшы места і захапіўшы ў палон штаб нямецкае 8-й дывізіі пяхоты.

Скончыў вайсковыя дзеяньні ў раёне Владыпалю 27 верасьня 1939, невялічкія групы перайшлі на тэрыторыю Вугоршчыны.

Польскія ўзброеныя сілы на Захадзе[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

5 студзеня 1945 року полк быў створаны ў Малье (Італія) як 25-ы танкава-маторны полк вялікапольскіх уланаў у складзе 5-е Крэсавай дывізіі пяхоты, аднак не пасьпеў паўдзельнічаць ні ў водным баі і быў фармальна распушчаны 5 траўня 1947.

Сымбалі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Памятны нагрудны знак палку

Штандар[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Штандар быў уфундаваны афіцэрамі і ўручаны палку кіроўцам Акругі №3 генэралам дывізіі Юльюшам Мальчэўскім 29 красавіка 1923 року ў Наваградку. Дрэўца да штандару, аздобленае арлом, падараваў былы камандзір палкоўнік Эразм Стаблеўскі. Пасьля разьбіцьця палку савецкімі войскамі ў 1939 року штандар быў закапаны ў лесе каля Волі-Судкоўскай(uk).

Значык[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачаткова Міністэрства вайсковых справаў зацьвердзіла імянныя памятныя жэтоны памерам 4×3 см, якія пасіліся на ланцужку па левым баку пад ордэнамі. На жэтоне быў выяўлены белы эмаляваны мальтанскі крыж, надпіс 115 полк уланаў, званьне, імя носьбіта і назвы бітваў, праведзеных палком у 1920 року.

23 лістапада 1922 року быў зацьверджаны значык палку ў выглядзе срэбнага арла, які трымае ў лапах латунную тарчу з выявай мальтанскага крыжа, пакрытага белай эмальлю. Тарчу аточвае вянок з дубовага лісьця, абвіты эмаляванай стужкай палкавых колераў (белага, блакітнага і чырвонага). Унізе ажурны ініцыял U. На рэвэрсе значыку выяўленыя званьне, імя носьбіта і нумар. Памеры: 40×30 мм[2].

Колеры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бела-пунсовы сьцяжок зь сіняй палоскай. Выкарыстоўваўся да 1927.

Бела-пунсовы сьцяжок з блакітнай палоскай[3]. Колеры сьцяжку адпавядалі колерам 15-га палку познанскіх уланаў, а палоска азначала ўдзел у фармаваньні палку кадравае адзінкі 16-га палку ўланаў.

Чырвоная паласа на фуражку[4].

Цёмна-гранатавыя штаны з пунсовымі лямпасамі і пунсовай выпусткай.

Сьцяжок кіраўніцтва палку ў 1939.

Сьцяжок 1 швадрону ў 1939.

Сьцяжок 2 швадрону ў 1939.

Сьцяжок 3 швадрону ў 1939.

Сьцяжок 4 швадрону ў 1939.

Сьцяжок цяжкакулямётнага швадрону ў 1939.

Сьцяжок роты сувязі ў 1939.

Памяць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Імя 25-га палку вялікапольскіх уланаў носяць Аб’яднаньне пачатковых школ у Краснобрадзе, Расточанская конная прыродаахоўная варта і Таварыства «Ўланская сям’я».
  • Стылізаваныя выявы ўланаў і палкавой адзнакі знаходзяцца на авэрсе 7 і 70 краснобрадзкіх дукатаў, выдадзеных да 70-й гадавіны атакі палку пад Краснобрадам.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Уладзімер Дадзіёмаў, Сяргей Рабчук. Забытая гісторыя. Частка 2. «Пружанскі лагер» // Раённыя будні. — 30 лістапада 2013. — № 94 (9639). — С. 4.
  2. ^ Zdzisław Sawicki. Odznaki Wojska Polskiego 1918-1945. — С. 207.
  3. ^ Dziennik Rozkazów Ministerstwa Spraw Wojskowych Nr 22 z 4 sierpnia 1927 r., poz. 268.
  4. ^ Dziennik Rozkazów Ministerstwa Spraw Wojskowych Nr 6 z 24 lutego 1928 r., poz. 66.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Witold Biegański. Wojsko Polskie : krótki informator historyczny o Wojsku Polskim w latach II wojny światowej. 5, Regularne jednostki Wojska Polskiego na Zachodzie : formowanie, działania bojowe, organizacja, metryki dywizji i brygad. — Warszawa: Wydawnictwo Ministerstwa Obrony Narodowej, 1967.
  • Jan Błasiński. Zarys historii wojennej pułków polskich w kampanii wrześniowej. Zeszyt 51. 25 Pułk Ułanów Wielkopolskich. — Pruszków: 1995.
  • Stanisław Radomyski. Żurawiejki. — Pruszków: 1995.
  • Franciszek Skibiński. Wojska pancerne w II wojnie światowej. — Warszawa: 1982.
  • Zdzisław Sawicki. Odznaki Wojska Polskiego 1918-1945: Katalog Zbioru Falerystycznego: Wojsko Polskie 1918-1939: Polskie Siy Zbrojne Na Zachodzie. — Pantera Books. — ISBN 83-204-3299-5

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25-ы полк вялікапольскіх уланаўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў