27 траўня
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| ← травень → | ||||||
| Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
| 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
| 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
| 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
| 27 | 28 | 29 | 30 | 31 | ||
| 2013 год Усе дні |
||||||
27 траўня — 147-ы дзень году (148-ы ў высакосным годзе) паводле Грэгарыянскага календару. Да канца году застаецца 218 дзён.
Зьмест |
Падзеі[рэдагаваць]
- 1703 — закладзеная Петрапаўлаўская крэпасьць. Гэтая падзея лічыцца днём нараджэньня Санкт-Пецярбургу
Нараджэньні[рэдагаваць]
- 1846 — Караль Недзялкоўскі, рымска-каталіцкі дзеяч, луцкі біскуп
- 1871 — Ісак Сербаў, беларускі этнограф, фальклярыст, археоляг
- 1878 — Антоні Асяндоўскі, польскі пісьменьнік, журналіст, падарожнік, хімік, географ
- 1900 — Уладзімер Жылка, беларускі паэт
- 1937 — Міхась Біч, беларускі гісторык
- 1941 — Лойпа Арауха, кубінская балерына, пэдагог, балетмайстар
- 1943 — Валеры Панамароў, беларускі рэжысэр, сцэнарыст і прадусар тэатру і кіно
- 1951 — Ана Бэлен, гішпанская сьпявачка й акторка
- 1957 — Алег Латышонак, беларускі і польскі гісторык, доктар гістарычных навук, старшыня Беларускага гістарычнага таварыства ў Польшчы
- 1971 — Сяргей «Скрыпа» Скрыпнічэнка, лідэр гурта žygimont VAZA
Сьмерці[рэдагаваць]
- 735 — Бэда Вялебны, нартумбрыйскі багаслоў і гісторык
- 1564 — Жан Кальвін, французскі рэфарматар каталіцкае царквы
- 1840 — Нікола Паганіні, італьянскі скрыпач-віртуоз і кампазытар
Сьвяты[рэдагаваць]
27 траўня — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў