28978 Іксіён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Іксі́ён (Ixion) — аб'ект пояса Койпера. Зьяўляецца адным з найбуйнейшых плютына (г. з. транснэптунавым аб'ектам, арбіта якога падобная да арбіты Плютона). Як і Плютон, Іксіён знаходзіцца ў арбітальным рэзанансе 2:3 з Нэптунам (робіць два абарачэньня вакол Сонцы за час, неабходны Нэптуну для трох абарачэньняў). Дыяметр Іксіёна складае 822 км. Эксцэнтрысытэт арбіты - 0,2412. Вялікая паўвось арбіты - 39,5391 а. а. Пэрыгелій - 30,0009 а. а. Афелій - 49,0773 а. а. Арбітальны пэрыяд - 248,6269 гадоў. Кут нахілу да плоскасьці экліптыкі - 19,6134°. Афарбоўка аб'екта - умерана чырвоная, трохі чырваней, чым у Квавара. Альбеда больш высокае (0,15) у параўнаньні з клясычнымі чырвонымі аб'ектамі - Кваварам (0,10) і Варунай (0,04). Апошнія вынікі спектраскапіі паказваюць на тое, што паверхня Іксіёна складаецца з сумесі цёмнага вугляроду і толіну - гетэрапалімеру, які ўтвараецца пры апрамяненьні клатратаў вады і арганічных кампанентаў.

Выяўлены: 22 траўня 2001 г., у 5 г. 21 х. 24 с. па Грынвічы, у чылійскай абсерваторыі Сэра Талола (70W48, 30S10). Абвешчана аб адкрыцьці: 1 ліпеня 2001 г., у 3 г. 44 х. па Грынвічы, у электронным цыркуляры Цэнтра малых плянэт (Смітсанаўская астрафізычная абсерваторыя, Кембрыдж, Масачусэтс, ЗША). Абвешчана аб прысваеньні імя «Іксіён»: 28 сакавіка 2002 г., у 21 г. 14 х. па Грынвічы, у электронным цыркуляры Цэнтра малых плянэт.

Нумар па каталогу малых плянэт: 28978.

Папярэдняе абазначэньне: 2001 KX76.

Аб'ект названы ў гонар цара Іксіёна з старажытнагрэцкай міталёгіі.

Commons-logo.svg  28978 Іксіёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў