2 верасьня

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук
«верасень»
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30
каляндар на 2009 год
Усе дні

Зьмест

[рэдагаваць] Падзеі

  • 490 да н.э.: пасьля бітвы пры Марафоне, дзе грэкі перамаглі пэрсаў, Фэйдзіпід пераадолеў бегучы 26 км ад Марафона да Афінаў, каб паведаміць аб перамозе
  • 44 да н.э.: фараонка Клеапатра VII надала свайму сыну Пталемею XV палову ўлады ў Эгіпце
  • 44 да н.э.: першая прамова Цыцэрона супраць Марка Антонія
  • 31 да н.э.: Бітва пры Акцыюме — Актавіян перамог флот Марка Антонія і Клеапатры
  • 1649: войскі папы Інакенція X разбурылі італьянскі горад Кастра
  • 1666: вялікі пажар у Лёндане: каля 10 тысячаў дамоў згарэлі на працягу 3 дзён
  • 1752: Злучанае Каралеўства перайшло на Грыгарыянскі каляндар
  • 1789: заснаваны Дэпартамэнт каштоўнасьцяў ЗША
  • 1792: Верасеньская разьня падчас Францускае рэвалюцыі: мітынгуючы натоўп забівае трох каталіцкіх біскупаў і больш за дзьвесце манахаў
  • 1807: бамбаваньнем Капэнгагена Вялікабрытанія перадсьцярагла Данію ад думкі капітуляваць Напалеону і аддаць яму, такім чынам, дацкі флот
  • 1833: Джон Шыпхард і Філа Пі Сьцюарт заснавалі Абэрдынскі каледж
  • 1862: Аўрам Лінкальн аднаўляе Джорджа МакКлелана на пасадзе галоўнакамандуючага паўночнай арміі, пасьля таго, як ягоны папярэднік Джон Поўп атрымаў паразу ў Бітве пры Сэканд Бал Ран
  • 1864: у ЗША паўночная армія ўвайшла ў Атланту, штат Джорджыя
  • 1867: японскі імпэратар Міцухіта ажаніўся з Іходжа Масакай
  • 1870: Франка-Пруская вайна: у бітве пры Сэдане прускія войскі захапілі ў палон Напалеона III і 100 тысяч яго салдатаў
  • 1898: бітва пры Амдурмане: Вялікабрытанія пашырае ўплыў на Судан
  • 1901: віцэ-прэзыдэнт ЗША Тэадор Рузвэльт сказаў: «Гаварыце мякка, трымаючы вялізную дубіну» — фраза зрабілася афарызмам
  • 1935: моцны ўраган пайшоў на Флорыду, загінула 423 чалавекі
  • 1939: Гданьск захоплены Нямеччынай
  • 1945: капітуляцыя Японіі
  • 1945: Віетнам абвясьціў незалежнасьць
  • 1958: амэрыканскі самалёт C-130A-II падбіты каля Ерэвана, увесь экіпаж загінуў
  • 1963: першая тэлевізійная перадача навінаў у ЗША — CBS Evening News
  • 1967: Сілэнд абвясьціў незалежнасьць
  • 1969: першы аўтаматычны адказвальнік усталяваны ў Цэнтры Роквіль, што ў Нью-Ёрку
  • 1970: НАСА спыніла падрыхтоўку дзьвюх місыяў Apollo да Месяца (Apollo 15, Apollo 19)
  • 1987: у Маскве судзяць Маціяса Руста, што прыляцеў на Чырвоную Плошчу на ўласным самалёце ў траўні 1987 году
  • 1990: Прыднястроўе абвясьціла сябе асобнаю Савецкай Рэспублікай, Міхаіл Гарбачоў да заявы не далучыўся
  • 1991: ЗША прызнала незалежнасьць Эстоніі, Латвіі і Летувы
  • 1995: Зала славутасьцяў рок-н-ролу адкрылася ў Кліўлэндзе, Агаё
  • 1996: афіцыйныя ўлады Філіпінаў падпісалі мір з Нацыянальным Вызваленчым Фронтам Мора
  • 1998: Міжнародны суд ААН па крымінальных злачынствах абвінаваціў Жан-Поля Акаесу ў генацыдзе
  • 2001: на Cartoon Network пачалі паказваць мультфільмы для дарослых

[рэдагаваць] Нараджэньні

[рэдагаваць] Сьмерці

[рэдагаваць] Сьвяты

Студзень | Люты | Сакавік | Красавік | Травень | Чэрвень | Ліпень | Жнівень | Верасень | Кастрычнік | Лістапад | Сьнежань
Асабістыя прылады
На іншых мовах