3270 (напой)
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
3270 — адзін з найбольш вядомых і папулярных сярод ніжэйшых пластоў грамадзтва беларускіх алькагольных напояў. Фактычна, пад назвай 3270 маюць на ўвазе вельмі таннае пладова-ягаднае віно.
[рэдагаваць] Назва
Назва 3270 утварылася з кошту вельмі таннага пладова-ягаднага віна "Містэр Ікс" (тры тысячы дзьвесьце семдзесят беларускіх рублёў, прыкладна 1,3 даляры ЗША) але пазьней пад ёй пачалі разумець любы танны алькагольны напой (акрамя гарэлкі й піва).
Апроч назову 3270 існуюць таксама назовы: чарніла, чарла (вытворнае ад папярэдняга), пладова-выгаднае (сугучна з пладова-ягаднае віно, як афіцыйна завецца дадзены напой).
[рэдагаваць] Напоі, якія часта называюць "3270"
- "Містэр Ікс" (3270 беларускіх рублёў)
- "Фестывальнае" (3940 беларускіх рублёў)
- "Мятны водар" (2440 беларускіх рублёў)
- "Лясны водар" (3650 беларускіх рублёў)
- "Загадка" (3340 беларускіх рублёў)
- "Бурштын" (3880 беларускіх рублёў)
- "Задорнае" (3320беларускіх рублёў)
- "Каханай жанчыне" (3780 беларускіх рублёў)
[рэдагаваць] Спажыўцы
Сярэднестатыстычны спажывец 3270 - гэта мужчына ўва ўзросьце ад 28 да 65 гадоў, заняты ў сфэры вытворчасьці альбо беспрацоўны, зь нізкім заробкам, разьведзены, жыве адзін, мае аднаго ці двух сыноў. Звычайна падобных грамадзянаў можна сустрэць каля прадуктовых ці віна-гарэлкавых крамаў, іх лёгка пазнаць па непрыемным паху, непаголеным твары й зьнешняй разглузданасьці. Зьбіраюцца гурткамі па 6-10 чалавек, набываюць на агульныя сродкі 3270 і ўжываюць яго на дзіцячай пляцоўцы ці ў пад'езьдзе з плястыкавых кубкаў. Сярэдняя працягласьць жыцьця спажыўцоў - 58 гадоў.

