3 студзеня
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| ← студзень → | ||||||
| Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | |
| 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 |
| 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 |
| 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 |
| 28 | 29 | 30 | 31 | |||
| 2013 год Усе дні |
||||||
3 студзеня — 3-і дзень году паводле Грэгарыянскага календару. Да канца году застаецца 362 дні (363 у высакосным годзе).
Зьмест |
Падзеі [рэдагаваць]
- 1906 — у Менску пачала выдавацца расейская нацыяналістычная газэта «Минское слово»
Нараджэньні [рэдагаваць]
- 1738 — Казімер Нарбут, асьветнік, філёзаф і настаўнік, сябра ордэна Піяраў
- 1779 — Францішак Дзеружынскі, беларускі й амэрыканскі рэлігійны дзеяч, адзін з пачынальнікаў адукацыйнае сыстэмы каталіцкага касьцёлу ў ЗША
- 1892 — Джон Рональд Руэл Толкін, брытанскі пісьменьнік і мовазнаўца
- 1905 — Уладзімер Хадыка, беларускі паэт
- 1906 — Аляксей Стаханаў, савецкі перадавік сацыялістычнай працы
- 1918 — Цімафей Кавалёў, савецкі грамадзянскі і вайсковы лётчык, маёр. Герой Савецкага Саюзу (1945)
- 1944 — Міхась Раманюк, беларускі этнограф
- 1946 — Тадэвуш Кандрусевіч, каталіцкі арцыбіскуп Мітрапаліт Менска-Магілёўскі
- 1954 — Уладзімер Канаплёў, дзяржаўны дзеяч Беларусі
- 1969 — Міхаэль Шумахер, нямецкі аўтагоншчык «Формулы-1»
- 1989 — Зьміцер Кісель (малодшы), моладзевы грамадзкі дзеяч, журналіст
Сьмерці [рэдагаваць]
- 1630 — Эльжбэта Зоф'я Гогенцолерн, дачка маркграфа і курфюрста Брандэнбургу Ёгана Георга Гогенцолерна i Элізабэты фон Ангальт-Цэрбст
- 1855 — Антон Марціноўскі, беларускі выдавец і пісьменьнік
- 1923 — Яраслаў Гашак, чэскі пісьменьнік
- 1938 — Мікалай Багародзкі, беларускі гісторык і архівіст
- 1945 — Антоні Асяндоўскі, польскі пісьменьнік, журналіст, падарожнік, хімік, географ
- 1951 — Іосіф Лянгбард, менскі архітэктар 20 стагодзьдзя
- 1994 — Фрэнк Бэлнэп Лёнг, амэрыканскі пісьменьнік у жанрах жахаў, фэнтэзі, навуковае фантастыкі, паэзіі, гатычнага рамана, коміксаў, і нон-фікшн
- 2008 — Аляксандар Абдулаў, расейскі актор тэатру і кіно
Сьвяты [рэдагаваць]
- Буркіна-Фасо — Дзень Рэвалюцыі (з 1966 году)
3 студзеня — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў