4 лістапада
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| « – лістапад – » | ||||||
| Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
| 1 | ||||||
| 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
| 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
| 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
| 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
| 30 | ||||||
| каляндар на 2009 год Усе дні |
||||||
Зьмест |
[рэдагаваць] Падзеі
- 1863: расейскія вайскоўцы схапілі паўстанцкага камісара Менскай губэрні Міхала Аскерку. Ураджэнец Менску Аскерка скончыў Сьвіслацкую гімназію і Маскоўскі ўнівэрсытэт, вывучыўся на лекара і працаваў у Магілёве. Ад пачатку паўстаньня Кастуся Каліноўскага ўступіў у шыхты ваяроў. У Менскай губэрні Міхал Аскерка ствараў уласную паўстанцкую адміністрацыю, якая мусіла замяніць расейскую каляніяльную ўладу. Аднак быў схоплены і расстраляны ў Магілёве.
- 1946: лічыцца днём стварэньня ЮНЭСКА, уступіў у сілу статут гэтай арганізацыі
[рэдагаваць] Нараджэньні
- 1470: Эдвард V, кароль Англіі
- 1887: Цішка Гартны, беларускі дзеяч нацыянальна-вызваленчага руху, гісторык, пісьменьнік, публіцыст
- 1906: Аляксандра Нікалаева, беларуская балерына, народная артыстка Беларусі
- 1956: Ігар Талькоў, расейскі сьпявак
[рэдагаваць] Сьмерці
- 1794: Якуб Ясінскі, польскі афіцэр, паэт
- 1937: расстраляны сасланы перад тым у Башкірыю Аляксандар Вальковіч, мянчук, сябра Беларускай партыі эсэраў, які быў прадстаўніком БНР пры ўрадзе Грузіі, а пасьля — міністрам фінансаў БНР
- 1937: Пятро Даркевіч, беларускі гісторык мастацтва (расстраляны)
- 1937: Хрыстафор Даркевіч, беларускі мастак (расстраляны)
[рэдагаваць] Сьвяты
- Дзень Нацыянальнай Еднасьці Расеі
Гэты тэкст напісаны пры дапамозе матэрыялаў перадач Радыё Свабода (беларуская рэдакцыя).
| Студзень | Люты | Сакавік | Красавік | Травень | Чэрвень | Ліпень | Жнівень | Верасень | Кастрычнік | Лістапад | Сьнежань |