4 сьнежня
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| « – сьнежань – » | ||||||
| Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | |
| 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 |
| 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 |
| 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 |
| 28 | 29 | 30 | 31 | |||
| каляндар на 2009 год Усе дні |
||||||
Зьмест |
[рэдагаваць] Падзеі
- 771: Карл Вялікі стаў адзінаўладным правіцелем Франкскага каралеўства
- 1154: ангельскі кардынал Нікалас Брэйксьпір абраны папам рымскім Адрыянам IV
- 1563: скончыўся Трыдзенскі сабор Каталіцкай Царквы, які зь перапынкамі доўжыўся 18 гадоў
- 1674: францускія езуіты заснавалі Чыкага
- 1808: Напалеон скасаваў Інквізыцыю ў Гішпаніі
- 1918: прэзыдэнт ЗША Вудра Вільсан адплыў у Эўропу для удзелу ў Вэрсальскай мірнай канфэрэнцыі. Гэта быў першы выпадак, калі найвышэйшая асоба Злучаных Штатаў выехала за межы краіны.
- 1939: у складзе БССР была ўтвораная Беластоцкая вобласьць
- 1948: Дзяржаўны камітэт Савета міністраў СССР па ўкараненьні перадавой тэхнікі ў народную гаспадарку зарэгістраваў за нумарам 10475 вынаходніцтва І. С. Брукам і Б. І. Рамеевым лічбавай электронай вылічальнай машыны
- 1971: пад час канцэрту Фрэнка Запы спалена казіно ў Монтрэ, падзея увекавечана ў песьні гурта Deep Purple «Smoke on the Water» (Дым над вадою)
- 1976: Элізабэт Тэйлар у сёмы раз узяла шлюб
- 1989: Генэральная Асамблея ААН ухваліла Міжнародную канвэнцыю аб барацьбе зь вярбоўкаю, выкарыстаньнем, фінансаваньнем і навучаньнем наймітаў
- 1989: у Маскве кіраўнікі Баўгарыі, Вугоршчыны, ГДР, Польшчы ды СССР асудзілі ўвод іхніх войскаў у Чэхаславакію ў жніўні 1968 году
- 1997: у Атаве 125 краін падпісалі Канвэнцыю аб забароне ужываньня, назапашваньня, вырабу і передачы супрацьпяхотных мін і аб іх зьнішчэньні. Сярод краін, якія адмовіліся падпісаць гэты дакумэнт, былі Кітай, Расея, ЗША.
[рэдагаваць] Нараджэньні
- 34: Аўл Пэрсій Флак, рымскі паэт-сатырык
- 1595: Жан Шаплен, францускі пісьменьнік, тэарэтык літаратуры, адзін з арганізатараў і першых сябраў Францускай акадэміі
- 1750: Анры Грэгуар, дзеяч Вялікай францускай рэвалюцыі
- 1751: Джавані Піндэмонтэ, італьянскі паэт і драматург
- 1825: Аляксей Пляшчаеў, расейскі пісьменьнік, петрашавец
- 1854: Васо Абашыдзе, грузінскі актор і рэжысэр
- 1866: Васіль Кандзінскі, расейскі мастак, тэарэтык абстракцыянізму
- 1875: Райнэр Марыя Рылькэ, нямецкі паэт
- 1892: Франсіска Франка, гішпанскі дыктатар
- 1901: Мікалай Сіманаў, савецкі актор тэатра і кіно, народны артыст СССР (1950)
- 1921: Дзіна Дурбін, канада-амэрыканская кінаактрыса
- 1945: Раман Ціменчык, літаратуразнавец, дасьледчык расейскай літаратуры пачатка 20 стагодзьдзя
- 1963: Сяргей Бубка, украінскі спартовец, чэмпіён Алімпійскіх гульняў (1988)
- 1970: Андрэй Глухараў, гітарыст гішпанска-украінскага рок-гурта «Джын»
[рэдагаваць] Сьмерці
- 1131: Амар Хаям, пэрсыдзкі і таджыцкі паэт, матэматык, філёзаф
- 1270: Ціба V Шампанскі, граф Шампані
- 1334: Іаан XXII, папа рымскі
- 1533: Васілі III, вялікі князь маскоўскі
- 1642: Кардынал Рышэльё, францускі палітык
- 1679: Томас Гобс, ангельскі філёзаф-матэрыяліст і матэматык
- 1680: Томас Бартолін, дацкі анатам, які адкрыў лімфатычную сыстэму чалавека
- 1732: Джон Гай, ангельскі паэт і драматург
- 1773: Антон Ласенка, расейскі мастак
- 1798: Люіджы Ґальвані, італійскі фізык і біёляг
- 1860: Сяргей Трубяцкой, дэкабрыст
- 1893: Джон Тындаль, ангельскі фізык, які растлумачыў, чаму ў неба блакітны колер
- 1900: Аляксандар Шэлер, расейскі пісьменьнік («Жизнь Шупова», «Господа Обносковы», «Гнилые болота»)
- 1900: Вільгельм Марыя Хубэртус Лейбль, нямецкі мастак-рэаліст
- 1932: Густаў Мэйрынк, аўстрыйскі пісьменьнік
- 1933: Штэфан Гэоргэ, нямецкі паэт-сымбаліст
- 1935: Шарль Рышэ, францускі імуноляг і фізіёляг, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 1913 году
- 1945: Томас Хант Морган, амэрыканскі біёляг, генэтык, прэзыдэнт Акадэміі навук ЗША, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 1933 году «за адкрыцьці, якія зьвязаныя з рольлю храмасомаў у спадчынасьці»
- 1976: Томі Болін, амэрыканскі гітарыст, які зьмяніў у «Deep Purple» Рычы Блэкмара
- 1987: Рубэн Мамулян, амэрыканскі кінарэжысэр армянскага паходжаньня
- 1990: Фрыдрых Дурэнмат, швайцарскі пісьменьнік
- 1993: Фрэнк Заппа, амэрыканскі рок-музыка
- 2005: Грэг Хофман, амэрыканскі прадусар
[рэдагаваць] Сьвяты
- У праваслаўных цэрквах (па юліянскім календары) — сьвята Ўводзінаў у Храм Найсьвяцейшае Багародзіцы
- Мэксыка: Дзень рамесьнікаў
- Тонга: Дзень аб'яўленьня дзяржавы
| Студзень | Люты | Сакавік | Красавік | Травень | Чэрвень | Ліпень | Жнівень | Верасень | Кастрычнік | Лістапад | Сьнежань |