6-я армія (Вэрмахт)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
6-я армія
па-нямецку: 6. Armee
Гады існаваньня 10 кастрычніка 1939 — 2 лютага 1943,
6 сакавіка 1943 — 8 траўня 1945
Краіна Сьцяг Трэцяга райху Трэці Райх
Тып агульнавайскавая
Войны Другая сусьветная вайна
Удзел у
Вядомыя камандзіры Вальтэр фон Райхэнаў
Фрыдрых Паўлюс

6-я армія — нямецкая армія, брала ўдзел у Другой сусьветнай вайне.

Баявы шлях[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Падчас Другой сусьветнай вайны ўтворана 10 кастрычніка 1939 году і ўдзельнічала ў францускай кампаніі (у тым ліку ва ўзяцьці Парыжу) пад камандаваньнем Вальтэра фон Райхэнаў, затым у кампаніі ва Ўкраіне ўлетку 1941 году, пад камандаваньнем Паўлюса ў Сталінградзкай бітве. 2 лютага 1943 году была зьнішчана ў Сталінградзкім катле. Ізноў сфармавана на паўднёвым участку Ўсходняга фронту 6 сакавіка 1943 году, з армейскае групы «Холідт», пад камандаваньнем генэрала пяхоты (зь верасьня 1943 — генэрал-палкоўніка) Холідта. 8 траўня 1945 году ў Аўстрыі армія здалася ў амэрыканскі палон.

Колькасьць арміі ў Сталінградзе[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Існуюць сур’ёзныя дыскусіі адносна колькасьці арміі ў Сталінградзкай бітве. Важнасьць дыскусіі злучана з тым, што ад яе зыходу залежыць вызначэньне агульнае колькасьці нямецкіх сілаў у бітве, і, такім чынам, суадносіны сілаў у бітве ў цэлым. Таксама залежаць ад агульнае колькасьці вайскоўцаў VI Арміі і страты нямецкага боку. Дакумэнты вайсковых архіваў ФРН налічваюць у ёй на 17 кастрычніка 1942 году 334 000 чалавек у складзе 17 дывізіяў. Да 19 лістапада, аднак, да арміі былі далучаныя яшчэ тры дывізіі, што, несумнеўна, зьмяніла яе колькасьць. Усяго да 19 лістапада 1942 году ў ёй было 20 дывізіяў.

Падчас баёў за Сталінград у арміі была сфармавана дывізія «Фон Штумпфэльд», набраная з расейскіх і ўкраінскіх «добраахвотнікаў»[1] (аднак нямецкімі крыніцамі гэта не пацьвярджаецца, Ганс Дэр у кнізе «Паход на Сталінград», сьцьвярджае, што баявая група «Фон Штумпфэльд» у сьнежні 1942 г. трымала абарону на рацэ Чыр)[2][3].

Часьці арміі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сьпіс самастойных часткаў, якія ўваходзілі ў склад VI А на 19.11.1942 (карпусы паказаны з поўначы на поўдзень):

VIII Армейскі корпус

XI Армейскі корпус
Камандзір: Генэрал-палкоўнік Карл Штрэкер
Начальнік штабу — Палкоўнік (Генэральнага штабу) Гроскурт

XIV танкавы корпус
Камандзіры:

Генэрал пяхоты Густаў фон Вітэрсгэйм
Генэрал-палкоўнік Ханс Хубэ
Генэрал-лейтэнант Гельмут Шлемэр

Начальнік Штаба — Палкоўнік (Генэральнага штабу) Тунэрт

LI Армейскі корпус

IV Армейскі корпус

Акрамя таго, у «катле» апынуліся 9-я зенітная дывізія Люфтвафэ, румынскія 20-я пяхотная і 1-я кавалерыйская дывізіі.

2 лютага 1943 6-я армія капітулявала. 91 000 салдатаў патрапіла ў палон, зь якіх 86 000 загінула ў палоне.

Новае фармаваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

6-я армія была зноў сфармавана на паўднёвым участку Ўсходняга фронту 6 сакавіка 1943 году, на аснове армейскае групы «Холідт», пад камандаваньнем генэрала пяхоты Холідта.

Склад 6-й арміі ў красавіку 1943:

Камандуючыя 6-й арміяю (другое фармаваньне):

  • з 6 сакавіка 1943 — генэрал пяхоты Холідт
  • з 8 красавіка 1944 — генэрал артылерыі дэ Ангеліс
  • з 17 ліпеня 1944 — генэрал артылерыі Фрэтэр-Піка
  • з 23 сьнежня 1944 — генэрал танкавых войскаў Бальк

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]