6 лістапада
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| ← лістапад → | ||||||
| Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
| 1 | 2 | 3 | ||||
| 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 |
| 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 |
| 18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 |
| 25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | |
| 2013 год Усе дні |
||||||
6 лістапада — 310-ы дзень году (311-ы ў высакосным годзе) паводле Грэгарыянскага календару. Да канца году застаецца 55 дзён.
Зьмест |
[рэдагаваць] Падзеі
- 1595 — захоп Слуцку запароскімі казакамі атамана Севярына Налівайкі
- 1842 — заснаваньне ў Горы-Горацкай земляробчай школе батанічнага саду — аднаго з самых старых у краіне
- 1945 — заснаваньне ў Менску мотавэлязаводу
[рэдагаваць] Нараджэньні
- 1742 — Фабіян Саковіч, паэт, перакладнік і пэдагог
- 1800 — Леанард Ходзька, беларускі гісторык, публіцыст, бібліёграф і выдавец
- 1887 — Радаслаў Астроўскі, дзяяч беларускага руху
- 1890 — Лейб Найдус, габрэйскі паэт
- 1891 — Іосіф Воўк-Левановіч, беларускі мовазнавец
- 1912 — Віктар Войтэнка, беларускі палітычны і рэлігійны дзяяч
- 1961 — Леанід Глухоўскі, дзяржаўны дзяяч Беларусі
- 1968 — Аляксандар Баль, магілёўскі бард
- 1972 — Рэбэка Ромэйн, амэрыканская акторка і фотамадэль
- 1988 — Ніл Ірдлі, валійскі футбаліст
[рэдагаваць] Сьмерці
- 1796 — Кацярына ІІ, расейская імпэратарка
- 1862 — Віктар Каліноўскі, брат Канстантына, археограф
- 1863 — Міхаіл Кулеша, мастак, літограф
- 1893 — Пётар Чайкоўскі, расейскі кампазытар, дырыгент і пэдагог
- 1940 — Лявон Вітан-Дубейкаўскі, беларускі архітэктар, будаўнік, грамадзкі дзяяч, пэдагог і паэт
- 1947 — Лукаш Голад, беларускі праваслаўны дзяяч
- 1980 — Станіслаў Станкевіч, беларускі літаратуразнавец, грамадзка-культурны дзяяч, публіцыст і крытык
- 1982 — Андрэй Макаёнак, беларускі драматург
- 2000 — Стэфанія Станюта, беларуская акторка
[рэдагаваць] Сьвяты
- Міжнародны дзень прадухіленьня эксплюатацыі навакольнага асяродзьдзя падчас вайны і ўзброеных канфліктаў