6 студзеня
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| ← студзень → | ||||||
| Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | |
| 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 |
| 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 |
| 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 |
| 28 | 29 | 30 | 31 | |||
| 2013 год Усе дні |
||||||
6 студзеня — 6-ы дзень году паводле Грэгарыянскага календару. Да канца году застаецца 359 дзён (360 у высакосным годзе).
Зьмест |
Падзеі [рэдагаваць]
- 1582 — Іван Жахлівы перадаў Лівонію, Полацак і Вяліж Рэчы Паспалітай і атрымаў Вялікія Лукі і Пскоўскія землі ад Стэфана Баторы. Сканчэньне ваенных дзеяньняў Лівонскай вайны
Нараджэньні [рэдагаваць]
- 1412 — Жана Д’Арк, нацыянальная гераіня Францыі
- 1822 — Генрых Шліман, нямецкі археоляг. Гэта ён знайшоў старажытную Трою
- 1832 — Ґюстаў Дарэ, францускі гравёр, ілюстратар і скульптар
- 1848 — Хрыста Боцеў, баўгарскі грамадзкі дзяяч, паэт і публіцыст
- 1861 — Віктар Хорта, найвядомейшы бэльгійскі архітэктар, адзін з заснавальнікаў стылю мадэрн (Art Nouveau)
- 1878 — Карл Сэндбэрг, амэрыканскі паэт, гісторык, празаік і фальклярыст швэдзкага паходжаньня
- 1892 — Адам Станкевіч, беларускі рыма-каталіцкі сьвятар, грамадзка-культурны дзяяч, асьветнік, культуроляґ, выдавец, публіцыст
- 1899 — Арон Гайстэр, савецкі дзяржаўны дзяяч, эканаміст—аграрнік
- 1900 — Аляксандар Адамовіч, партыйны і дзяржаўны дзяяч БССР
- 1914 — Мікалай Чураба, беларускі мастак
- 1919 — Аўгіньня Каранеўская, дзяячка беларускага руху ў Аўстраліі
- 1946 — Сыд Барэт, заснавальнік гурта Pink Floyd, піянэр у стылі псыхадэлічнага року
- 1952 — Мікола Антаноўскі, беларускі паэт, журналіст
- 1954 — Уладзімер Марук, беларускі паэт, перакладнік
Сьмерці [рэдагаваць]
- 1610 — Андрэй Волан, беларускі шляхціц і выдатны дзяяч эпохі Адраджэньня
- 1943 — Антон Неманцэвіч, каталіцкі сьвятар усходняга абраду, манах-езуіт
- 1945 — Уладзімер Вярнадзкі, расейскі й савецкі геахімік, заснавальнік біягеахіміі
- 1963 — Андрэй Александровіч, беларускі дзіцячы пісьменьнік, крытык
- 1975 — Юрка Віцьбіч, беларускі пісьменьнік, дзяяч эміграцыі ў Амэрыцы
- 1998 — Георгі Сьвірыдаў, расейскі кампазытар
- 2004 — Янка Юхнавец, беларускі паэт