9×39 мм
| 9×39 мм | |
|---|---|
| Тып патрона: | Спэцыяльны набой |
| Краіна-вытворца: | |
| Тып зброі, дзе выкарыстоўваецца Патрон: | бязшумныя аўтаматы, снайпэрскія вінтоўкі б |
| Вытворца: | |
| Характарыстыкі: | |
| Даўжыня патрона, мм: | 56,02 |
| Сапраўдны калібр кулі, мм: | 9,25 (СП-5) 9,26 (СП-6) |
| Маса кулі, г: | 16,1 (СП-5) 16,2 (СП-6) |
| Дыямэтар пляча набойніцы, мм: | 10,36 |
| Дыямэтар дульца набойніцы, мм: | 10,14 |
| Маса парахавога зараду, г: | 0,50 (СП-5) 0,60 (СП-6) |
| Пачатковая хуткасьць кулі, м/с: | 290 (СП-5) 305 (СП-6) |
Патрон 9×39 мм — серыя адмысловых набояў распрацаванях для прымяненьня ў спэцыяльнай зброе. Улучальная мадыфікацыі СП-5, СП-6, ПАБ-9. Першапачаткова серыя ўключала ў сябе толькі базавую мадыфікацыю СП-5 і бранябойную СП-6, пазьней быў распрацаваны таньнейшы варыянт ПАБ-9. Патроны гэтых мадыфікацый выкарыстоўваюцца ў «Шрубарэз», «Вал», АК-9, ВСК-94, СР-3 «Віхура», ОЦ-14 «Навальніца» і інш.
Зьмест |
Мадэфікацыі [рэдагаваць]
СП-5 [рэдагаваць]
Снайперскі набой для вінтоўкі ВСС Шрубарэз. Выраблены з высокай дакладнасьцю, мае кулю масай 16 грам са сталёвым сэрдэчнікам. Пры стральбе з вінтоўкі ВСК-94 мае пачатковую хуткасць 279 м/с. Забяспечвае паразу мэт, абароненых бронекамізэлькамі 1-2 класа абароны.
СП-6 [рэдагаваць]
Уяўляе сабой бранябойную мадэфікацыю базавага набоя. Уяўляе сабой набой з паўабалонкавай куляй з сярдэчнікам з карбіду вальфраму. Маса кулі складае 16,2 грама. Траекторыя кулі некалькі больш стромкая, чым у СП-5 — пры стральбе на максімальныя дыстанцыі патрабуецца карэктоўка прыцэла. Дазваляе ўпэўнена паражаць мэты, абароненыя бронекамізэлькамі да 3 класа абароны на дыстанцыі да 400 мэтраў і да 4 класа на дыстанцыі 100 мэтраў, прабіццё 8-10 мм сталёвай брані.
ПАБ-9 [рэдагаваць]
Набой быў распрацаваны як таньнейшая мадэфікацыя СП-5. Маса кулі некалькі вышэй і складае 17 грам. Мае некалькі меней стромкую траекторыю, чым базавы набой. Пасля распрацоўкі шырока рэкламаваўся, аднак серыйныя закупы былі абмежаваныя толькі некалькімі партыямі. У цяперашні час забароненыя да выкарыстання.
| Набой | СП-5 | СП-5уз | СП-6 | СП-6уч | ПАБ-9 | СПП | БП |
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Тып набоя | Снайпэрскі | тэставы | Бранэбойны | Вучэбны | Бранэбойны | снайпэрскі | Бранэбойны |
| Маса кулі | да 16.8 грам | каля 16 грам | да 17.3 грам | ||||
| Хуткасьць кулі | 280–320 м/с | 280–320 м/с | 280–320 м/с | ||||
| Энэргія кулі | 658.5-860.1 Дж | 678.1-885.7 Дж |