9/12 Прынца Ўэйлскага Каралеўскі ўланскі полк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
9/12 Прынца Ўэйлскага Каралеўскі ўланскі полк
9th/12th Royal Lancers (Prince of Wales)
Гады існаваньня 11 верасьня 1960-
Краіна Сьцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
Уваходзіць у Брытанская армія
Тып Лінейная кавалерыя
Колькасьць полк
Мянушка Дэлійскія капейшчыкі
Дэвіз Ich Dien — Я служу
Марш хуткі — God Bless the Prince of Wales
павольны — Men of Harlech/Coburg

9/12 Прынца Ўэйлскага Каралеўскі ўланскі полк (па-ангельску: 9th/12th Royal Lancers) — кавалерыйскі полк у складзе брытанскай арміі. Полк у яго цяперашнім выглядзе быў сфармаваны 11 верасьня 1960 году ў гарнізоннай царкве Тыдўарта ў выніку аб'яднаньня 9-га Яе Вялікасьці Каралеўскага ўланскага палка і 12-га ўланскага палка.

Тут, 11 верасьня 1960 году, 9/12 уланскі каралеўскі (прынца Ўэйлскага) полк быў сфармаваны 9-м Яе Вялікасьці Каралеўскім уланскім палком і 12-м Каралеўскім уланскім палком (прынца Ўэйлскага), якія сабраліся перал Богам. Гэта не пачатак, але працяг да самога канца, што прыносіць сапраўдную славу.

З моманту фармаваньня полк разьмяшчаўся ў Аўганістане, Бэлізе, Босьніі, Нямеччыне, Іраке, Канадзе, Кіпры, Косава, Кувэйце, Паўночнай Ірляндыі і Саудаўскай Арабіі[2]. У шэрагу краінаў полк удзельнічаў у баявых дзеяньнях.

Існуе дабрачынная асацыяцыя, якая ставіць за мэту дапамогу ўсім цяперашнім і былым чальцам палка (роўна як і чальцам падразьдзяленьня, зь якіх ён быў утвораны)[3].

Апэрацыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Неўзабаве пасьля ўтварэньня полк быў пераведзены ў Паўночную Ірляндыю. Зь верасьня 1962 году полк год прабыў на Блізкім Усходзе, і далей перабазіраваўся ў Нямеччыну. 15 ліпеня 1965 году каралева Лізавета II як галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі, прыняла парад з удзелам палка. Яшчэ раз каралева наведала полк 9 траўня 1970 году. Шчыльная сувязь з горадам Дэрбі прывяла да ўзнагароджаньня палка «Freedom of the City» 10 траўня 1972 году[1].

У 1972 годзе полк прыняў удзел ва ўрэгуляваньні Канфлікту ў Паўночнай Ірляндыі[1]. Полк актыўна ўдзельнічаў у апэрацыях у Босьніі, пачынаючы з 1992 году[2].

Палкавая малітва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

О Вечны Божа, дай нам, тваім слугам 9/12 каралеўскім уланам, сілаў, кірунак, сьмеласьць і непахісную веру, што мы здолеем калі-колечы служыць табе па-сапраўднаму, і, урэшце, міласьці Тваёй дасягнуць вечнае славы, праз Ісуса Хрыста, Госпада нашага — Амэн

Палкавы музэй[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Палкавы музэй падразьдзяленьня працуе ў рамках Музэю і мастацкай галерэі Дэрбі. Уваход у музэй — бясплатны, хоць прымаюцца ахвяраваньні на падтрыманьне калекцыі. У цяперашні выгляд галерэя была прыведзеная на сродкі гранта ад Heritage Lottery Fund (HLF) сумесна з 9/12 Прынца Ўэйлскага Каралеўскім уласнкім полкам, гарадзкой радай Дэрбі і падразьдзяленьнямі Derbyshire Yeomanry, Worcestershire и Sherwood Foresters. Адкрыцьцё адноўленай галерэі адбылося 25 кастрычніка 2008 году. Было выстаўлена каля 200 новых аб’ектаў, уключаючы макет танкавае вежы, зброя, мэдалі, поўнапамерныя рэканструкцыі ўланаў часоў Першай сусьветнай вайны і невялікі кавалак траншэі тых жа часоў разам з гукавымі эвэктамі. Экспазыцыя суправаджаецца аўдыё-відэа гідам[4].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в г A Brief History of the 9th/12th Royal Lancers (Prince of Wales's)(анг.) Праверана 2011-06-11 г.
  2. ^ а б 9th/12th Royal Lancers(анг.) Праверана 2011-06-11 г.
  3. ^ 9th/12th Royal Lancers (Prince of Wales's) Charitable Association(анг.) Праверана 2011-06-11 г.