Agalloch

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Agalloch
Інфармацыя
Гадыз 1995
АдкульПортлэнд, Арэгон, ЗША
Жанр(ы)блэк-мэтал
фолк-мэтал
дум-мэтал
прагрэсіў-мэтал
пост-рок
нэафолк
эмбіент
ВыдавецThe End Records, Profound Lore
Зьвязаныя праектыLudicra, Sculptured, Subterranean Masquerade, Nest
Удзельнікі
John Haughm, Aesop Dekker
http://www.agalloch.org

Agallochамэрыканскі дарк-мэтал/фолк-мэтал-гурт з Портлэнда, штат Арэгон, ЗША. Agalloch распрацавалі ўнікальны стыль, які спалучае ў сабе жорсткі вакал блэк-мэталу, працяглыя гітарныя акустычныя пасажы, мэлянхалічныя тэксты песьняў на аснове фальклёру, у прыватнасьці, амэрыканскіх індзейцаў. Назова гурта паходзіць ад старажытнае назовы дуба, які расьце ў Арэгоне. Таксама Agallocha, Agallochum — мяккая, смалістая драўніна з моцным водарам, якая спальваецца для духмянасьці.

З інтэрв'ю гітарыста Agalloch Дона Андэрсана сайту Metal Storm: «…на нас сур'ёзна паўплывалі такія эўрапейскія гурты, як Katatonia, Ulver, таксама як Sol Invictus, Forseti й Death in June»[1].

Гісторыя гурта[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гурт быў заснаваны ў канцы 1995 году Джонам Гомам (John Haughm) і Шэйнам Брэерам (Shane Breyer) пасьля распаду дум/дэт-мэтал праекту Aeolachrymae. Гэты распад, апроч Agalloch, парадзіў яшчэ два праекты: Susurrus Inanis і Nothing. Улетку 1996 году да гурта далучыўся другі гітарыст і клявішнік Дон Андэрсан (Don Anderson). Увосень 1996 году гурт запісаў дэбютны дэмазапіс «From Which of This Oak». Пасьля выпуску гэтага дыска (1997) ў склад гурта вайшоў бас-гітарыст Джэйсан Ўільям Ўолтан (Jason William Walton).

У пачатку 1998 году гуртам быў запісаны прома-дыск для гуказапісных кампаніяў, які дазволіў заключыць кантракт з The End Records. І ў студзені 1999 году Agalloch узяліся за запіс дэбютнага альбому «Pale Folklore», які выйшаў у чэрвені 1999 году.

У далейшым да гурта далучыўся бубнач Крыс Грын (Chris Greene). У 2001 годзе гурт пакінуў клявішнік Шэйн Брэер.

У 2001 быў запісаны паўгадзінны дыск «Of Stone, Wind and Pillor» — зборнік нявыданых матэрыялаў з 1998 па 2001 гады. Ён таксама ўключаў кавэр-вэрсію песьні «Kneel to the Cross» гурта Sol Invictus. Гэты кавэр таксама зьяўляўся на двухдыскавым трыб'юце на Sol Invictus — «Sol Lucet Omnibus».

Другой паўнавартаснай працай гурта зьяўляецца альбом «The Mantle», выпушчаны ў 2002 годзе пад лэйблам Prophecy Productions/The End Records. Ягоны запіс быў пачаты ў лістападзе 2001 году, а закончаны ў красавіку 2002.

У 2004 годзе зьявіўся дваццаціхвілінны EP-дыск «The Grey». Ён складаецца з электронае, цалкам перапрацаванае песьні «The Lodge» з альбома «The Mantle» і рэмікса песьні «Odal» з таго ж альбома, зробленага гуртом Nothing. Паводле словаў Дона Андэрсана, ня варта інтэрпрэтаваць гэты запіс як асноўны кірунак разьвіцьця гурта ў будучыні.

У 2004 годзе таксама выйшаў супольны праект з гуртом Nest, куды была ўключаная песьня «The Wolves of Timberline» гурта Agalloch.

У жніўні 2006 году выйшаў трэці поўнафарматны альбом гурта, «Ashes Against the Grain». Ён атрымаў добрыя водгукі ў паклоньнікаў гурта й музычных крытыкаў.

У лютым 2008 гурт выпускае EP пад назвай «The White», які складаецца з дарк-фолкавых і эмбіентных кампазыцыяў, запісаных у пэрыяд паміж 2004 і 2007 гадами.

23 лістапада 2010 году выйшаў новы поўнафарматны альбом гурта пад лэйблам Profound LoreMarrow of the Spirit.

Дыскаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Удзельнікі гурта[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Джон Гом (John Haughm) — вакал, гітары, ударныея — таксама ўдзельнічае ў гуртох Sculptured, Nothing, Landfill, Lotus 78 і A Den Of Wolves
  • Дон Андэрсан (Don Anderson) — гітары — таксама ўдзельнічае ў Sculptured
  • Джэйсан Ўільям Ўолтан (Jason William Walton) — бас-гітара — таксама ўдзельнічае ў Sculptured, Especially Likely Sloth, удзельнік Subterranean Masquerade

Былыя ўдзельнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Шэйн Брэер (Shane Breyer) (1996—2002) — клявішныя
  • Крыс Грын (Chris Greene) (сэсійны ўдзельнік) — барабаны — таксама ўдзельнік The Waking Cold

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]