BGN/PCGN-раманізацыя беларускай мовы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

BGN/PCGN раманізацыя беларускай мовы — мэтад раманізацыі, гэта значыць, запісу лацінскім пісьмом, беларускага кірылічнага тэксту.

Наогул, пры існаваньні розных сыстэм раманізацыі, сыстэма BGN/PCGN адносна прасьцейшая ў вымаўленьні і інтуіцыйна лепей зразумелая для ангельскамоўнага чытача. Гэтая раманізацыя для беларускай мовы — частка шырэйшага збору сыстэм раманізацыі BGN/PCGN, які ўлучае мэтады для 29 розных моваў. Сыстэма была распрацавана ў United States Board on Geographic Names і ў Permanent Committee on Geographical Names for British Official Use. Частка, якая тычыцца беларускай мовы, была супольна ўхвалена BGN і PCGN у 1979 годзе.

Гэтая сыстэма ўжывае толькі базавы лацінскі альфабэт і знакі пунктуацыі. Ніякія дыякрытычныя знакі ці незвычайныя літары не патрабуюцца, хоць існуе неабавязковае правіла ўжываньня знаку інтэрпункцыі «·» для пазьбяганьня неадназначнасьцяў.

BGN/PCGN раманізацыя беларускай мовы (1979)

Беларуская літара Раманізацыя Заўвагі Прыклады
А (а) A (a) Антон = Anton
Вілейка = Vilyeyka
Б (б) B (b) Брэст = Brest
Дубна = Dubna
В (в) V (v) Віцебск = Vitsyebsk
Асіповічы = Asipovichy
Г (г) H (h) Гродна = Hrodna
Брагін = Brahin
Д (д) D (d) Добруш = Dobrush
Ліда = Lida
Е (е) Ye (ye) Гомель = Homyel’
Беліца = Byelitsa
Ё (ё) Yo (yo) Ёдкавічы = Yodkavichy
Нёман = Nyoman
Ж (ж) Zh (zh) Жлобін = Zhlobin
Ружаны = Ruzhany
З (з) Z (z) Зоя = Zoya
князь = knyaz
І (і) I (i) Ігнат = Ihnat
Мінск = Minsk
Й (й) Y (y) Звычайна, беларускія імёны не пачынаюцца з гэтай літары, але яна можа сустрэцца ў такой пазіцыі ў беларускім запісе іншаземных імён. Йосель = Yosyel’
Койданава = Koydanava
К (к) K (k) Крапіўна = Krapiwna
Менск = Myensk
Л (л) L (l) Лаўна = Lawna
Лёсік = Lyosik
Купала = Kupala
Вілейка = Vilyeyka
Міхал = Mikhal
Вільня = Vil’nya
Лепель = Lyepyel
М (м) M (m) Магілёў = Mahilyow
Няміга = Nyamiha
Н (н) N (n) Наваградак = Navahradak
Баранавічы = Baranavichy
О (о) O (o) Орша = Orsha
Востраў = Vostraw
П (п) P (p) Пінск = Pinsk
Дняпро = Dnyapro
Р (р) R (r) Рагачоў = Rahachow
Сураж = Surazh
С (с) S (s) Смаляны = Smalyany
Арэса = Aresa
Рось = Ros
Т (т) T (t) Талочын = Talochyn
Масты = Masty
У (у) U (u) Уладзімір = Uladzimir
Бабруйск = Babruysk
Ў (ў) W (w) Звычайна, беларускія імёны не пачынаюцца з гэтай літары, але такі запіс можа сустрэцца ў тэкстах, аформленых паводле альтэрнатыўных правапісаў. Быхаў = Bykhaw
Воўпа = Vowpa
Іўе = Iwye
Ф (ф) F (f) Фолюш = Folyush
фортка = fortka
Х (х) Kh (kh) Хатынь = Khatyn’
Быхаў = Bykhaw
Ц (ц) Ts (ts) Ганцавічы = Hantsavichy
Стоўбцы = Stowbtsy
цьмяны = ts’ myany
мясцовы = myastsovy
Астравец = Astravyets
Прыпяць = Prypyats
Ч (ч) Ch (ch) Чэрыкаў = Cherykaw
Шчара = Shchara
Нарач = Narach
Ш (ш) Sh (sh) Шклоў = Shklow
Ашмяны = Ashmyany
Ы (ы) Y (y) Звычайна, беларускія імёны не пачынаюцца з гэтай літары, але яна можа сустрэцца ў такой пазіцыі ў беларускім запісе іншаземных імён. Ыттык-Кёль = Yttyk-Kyol’
Кобрын = Kobryn
Солы = Soly
Ь (ь) Гэтая літара не сустракаецца ў пачатках беларускіх словаў. Копысь = Kopys
рунь = run
Э (э) E (e) Эйсманты = Eysmanty
Крэва = Kreva
Ю (ю) Yu (yu) Юры = Yury
уюн = uyun
Я (я) Ya (ya) Язэп = Yazep
Івянец = Ivyanyets
’’ Гэты знак выкарыстоўваецца дзеля азначэньня палаталізацыі, і не ўваходзіць у стандартны альфабэт. зезд = z’’yezd
Зг (зг) Z∙h (z∙h) Карыстаньне гэтым дыграфам неабавязковае.
Кг (кг) K∙h (k∙h) Карыстаньне гэтым дыграфам неабавязковае.
Сг (сг) S∙h (s∙h) Карыстаньне гэтым дыграфам неабавязковае.
Тс (тс) T∙s (t∙s) Карыстаньне гэтым дыграфам неабавязковае.
Цг (цг) ts∙h (ts∙h) Карыстаньне гэтым дыграфам неабавязковае.
Ґ (ґ) G (g) Гэтая літара састарэлая.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • United States Board on Geographic Names Foreign Names Committee Staff, 1994. Romanization Systems and Roman-Script Spelling Conventions, p. 23.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]