BOINC

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

BOINC (па-ангельску: Berkeley Open Infrastructure for Network Computing — адкрытая праграмная плятформа ўнівэрсытэту Бэрклі для арганізацыі разьмеркаваных вылічэньняў) — некамэрцыйнае міжплятформавае праграмнае забесьпячэньне для арганізацыі разьмеркаваных вылічэньняў.

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

BOINC — праграмны комплекс для хуткай арганізацыі разьмеркаваных вылічэньняў. Складаецца з сэрвэрнае й кліентнае часткі. Першапачаткова быў распрацаваны для найбуйнейшага праекту разьмеркаваных вылічэньняў — SETI@home, але пасьля распрацоўшчыкі з Каліфарнійскага унівэрсытэту ў Бэрклі зрабілі плятформу даступнай для іншых праектаў. На сёньняшні дзень BOINC зьяўляецца ўнівэрсальнай плятформай для праектаў у галіне матэматыцы, малекулярнае біялёгіі, фізыцы, астрафізыцы, квантавае хіміі, кліматалёгіі. BOINC дае магчымасьць выкарыстаць вылічальныя магутнасьці хатніх кампутараў, якія прастойваюць у чаканьні на каманды карыстальніка.

BOINC распрацаваны камандай Space Sciences Laboratory унівэрсытэту пад кіраўніцтвам Дэвіда Андэрсана. На 23 сьнежня 2009 года BOINC зьяўляецца сеткай з больш чым 582 000 актыўных кампутараў (хостаў) зь сярэдняй магутнасьцю 3,1 PFLOPS [1]

Плятформа працуе пад рознымі апэрацыйнымі сыстэмамі, у тым ліку — Microsoft Windows, GNU/Linux, FreeBSD, NetBSD, OpenBSD, Solaris і Mac OS X)

Арганізацыя праектаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Распачаць праект на плятформе BOINC можа кожны жадаючы — уся плятформа першапачаткова была распрацавана ў межах ліцэнзіі LGPL, таму кожны жадаючы можа азнаёміцца з усёй дакумэнтацыяй праекту й кодамі праграмнага забесьпячэньня. У асноўным праекты пад BOINC распачынаюць унівэрсытэты й навуковыя цэнтры.

Найбольш папулярныя праекты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ BOINC combined — Credit overview // BOINCstats  (анг.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]