Berkeley Software Distribution

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «BSD»)

Berkeley Software Distribution (скарочана BSD, літаральна азначае «Дыстрыбуцыя праграмнага забесьпячэньня Бэрклі») — гэта вытворная ад UNIX апэрацыйная сыстэма, якая распаўсюджвалася Каліфарнійскім унівэрсытэтам Бэрклі, пачынаючы з 1970-х.

Гістарычна BSD лічыцца адгалінаваньнем UNIX («BSD UNIX»), таму што яны супольна выкарыстоўвалі пачатковую кодавую базу й дызайн з арыгінальным UNIX кампаній AT&T, і абагульнялі намаганьні па распрацоўцы ў часы станаўленьня UNIX.

У цяперашні час тэрмін «BSD» часта ўжываецца як агульная назва праектаў-пасьлядоўнікаў, такіх як, напрыклад, FreeBSD, NetBSD ці OpenBSD, якія разам складаюць асобную галіну Unix-падобных сыстэм.