Barrett M90

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Barrett M90
Barrett M95SP.jpg
Barrett M90 з адсаедзінённым набоям
Тып Снайпэрская вінтоўка
Краіна паходжаньня Сьцяг ЗША ЗША
Гісторыя вытворчасьці
Дата стварэньня 1990 год
Вытворца Barrett Firearms Manufacturing
Характарыстыкі
Вага 10.20 кг
Даўжыня 1143 мм
Даўжыня ствала 737 мм

Патрон .50 BMG
Прыцэльная
далёкасьць
1800 м
Від боясілкаваньня скрынчаты набойнік на 5 патронаў
Прыцэл аптычны

Вінтоўка Barrett M90 (M90) была распрацаваная амэрыканскай кампаніяй Barrett Firearms да 1990 году ў якасьці прасьцейшай, кампактнай, дакладнай, і што немалаважна — таньнейшай альтэрнатывы самай вядомай вінтоўцы гэтай жа фірмы — самазараднай Barrett M82A1. Ужываньне ручнога перанабіваньня замест аўтаматыкі дазволіла спрасьціць вінтоўку, нерухомы ствол палепшыў дакладнасьць і кучнасьць стральбы, а кампаноўка буллпап дазволіла паменшыць габарыты зброі пры захаваньні той жа даўжыні ствала і эфэктыўнай далёкасьці стральбы. У 1995 годзе вінтоўка была мадэрнізаваная. Выпуск мадэлі М90 быў спынены, ёй на замену прыйшла палепшаная вінтоўка Barrett М95.

Вінтоўка М90 — гэта набойнікавая зброя з ручным перанабіваньнем, падоўжаная сьлізгальнай паваротнай засаўкай, пабудаваная па кампаноўцы буллпап. Затыльнік прыклада ўсталяваны непасрэдна на ствольную скрынку, пісталетнае дзяржаньне са спускавым кручком разьмешчаныя перад прымачом для набойніка. Замыканьне ствала — паваротнай засаўкай, на 3 баявых упора, дзяржаньне набіваньня — справа на зброі. Ствольная скрынка выкананая з двух раздымных палоў (верхняй і ніжняй), штампаваных зь ліставай сталі і злучаных папярочнымі штыфтамі. Да ніжняй паловы ствольнай скрынкі мацуецца пісталетнае дзяржаньне і складвальныя сошкі, да верхняй — мацаваньні для аптычнага прыцэла. Адкрытых прыцэльных прынадаў няма. Ствол масіўны, з падоўжнымі долами для палягчэньня і палепшанага астуджэньня, абсталяваны эфэктыўным дульным тормазам для памяншэньня аддачы.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Barrett M90сховішча мультымэдыйных матэрыялаў