Barrett XM500
| Barrett XM500 | |
|---|---|
| Тып | Снайпэрская вінтоўка |
| Краіна паходжаньня | |
| Гісторыя вытворчасьці | |
| Дата стварэньня | 2006 год |
| Вытворца | Barrett Firearms Manufacturing |
| Характарыстыкі | |
| Вага | 11,8 кг |
| Даўжыня | 1168 мм |
|
|
|
| Патрон | .50 BMG |
| Прыцэльная далёкасьць |
1850 м |
| Найбольшая далёкасьць |
6800 м |
| Від боясілкаваньня | скрынчаты набойнік на 10 патронаў |
| Прыцэл | аптычны |
Barrett XM500 — самазарадная буйнакаліберная снайпэрская вінтоўка, распрацаваная амэрыканскай фірмай Barrett Firearms Manufacturing на аснове Barrett M82. Упершыню Barrett XM500 была прадэманстраваная ў 2006 годзе на выставе NDIA Small Arms Symposium 2006, як перспектыўная мадэль для магчымай замены амерыканскай буйнакалібернай снайперскай вінтоўкі Barrett M82. Для стральбы з дадзенай вінтоўкі ўжываюцца патроны калібра .50 BMG. Тэхнічна ўяўляе сабой 10-зарадную вінтоўку, пабудаваную ў кампаноўцы «буллпап» і якая выкарыстоўвае газаадводную аўтаматыку з замыканьнем ствала паваротнай засаўкай. Ствол вінтоўкі мае долы для палягчэньня і лепшага астуджэньня, і абсталяваны масіўным рэактыўным дульным тормазам.
Вінтоўка камплектуецца аптычным прыцэлам.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Barrett XM500 — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
|||||