Beretta 92
| Beretta 92 | |
|---|---|
| Тып | Паўаўтаматычны пісталет |
| Краіна паходжаньня | |
| Гісторыя вытворчасьці | |
| Вытворца | Beretta |
| Вытворчасьць | з 1975 года |
| Характарыстыкі | |
| Вага | 0,950 кг (92) 0,970 кг (92S/SB/F/G) |
| Даўжыня | 217 мм 211 мм (Vertec) |
| Даўжыня ствала | 125 мм 119 мм (Vertec) |
|
|
|
| Патрон | 9×19 мм Пара |
Beretta 92 (Беретта 92, M9, Beretta M-92) — сямейства паўаўтаматычных пісталетаў, распрацаваных і вырабленых італьянскай кампаніяй Beretta. Гэты пісталет быў распрацаваны ў 1972 годзе, але вытворчасць шматлікіх варыянтаў у розных калібрах працягваецца і цяпер. Гэты пісталет вядомы тым, што ён замяніў пісталет Colt M1911 45-га калібра як стандартны пісталет узброеных сіл ЗША у 1985 годзе як пісталет M9. Мадэлі, мелыя ў пазначэньні літару F, прынятыя на ўзбраеньне ў ЗША. Нягледзячы на тое, што ўсяго было выраблена 5000 адзінак першапачатковай мадэлі з 1975 па 1976 гады, цяпер існуе 4 розных мадыфікацый (FS, G, D і DS).
Зьмест |
Мадэфікацыі[рэдагаваць]
92[рэдагаваць]
Арыгінальная мадэль, было створана каля 5000 адзінак з 1975 па 1976 год.
92S[рэдагаваць]
Для таго, каб адпавядаць патрабаваньням некаторых праваахоўных агенцтваў, Beretta мадыфікавала пісталет Beretta 92, дадаўшы ўсталяваны на засовачнай раме засьцерагальнік і рычаг які вяртае курок у пачатковае становішча, замяніўшы, тым самым, ручны ўзвод курка. У выніку мадэль 92S прынялі на ўзбраеньне некаторыя італьянскія праваахоўныя органы, а таксама ўзброеныя сілы. Пасля зьмены разьмяшчэньня кнопкі выкіду набойніка гэтыя мадэлі (92 і 92S) ня могуць выкарыстоўваць старыя набойнікі.
92SB[рэдагаваць]
Мадыфікацыя, у пачатку названая 92S-1, была адмыслова распрацаваная для ВПС ЗША. Пасля мінаньня серыі тэстаў пісталету афіцыйна было прысвоена пазначэньне 92SB. Мадыфікацыя ўключала ў сябе ўсе папярэднія змены 92S, таксама з даданьнем засьцерагальніка для ўдарніка, а зашчапка набойніка была перанесеная з ніжняй часткі на сярэдзіну дзяржальні.
92SB Compact[рэдагаваць]
Больш кампактная мадэль 92SB выпускалая ў 1981—1991 гадах, 92SB Compact меў скарочаны ствол і затворную раму. Набойнік мясціў 13 патронаў. Пазней быў заменены «92 Compact L».
|
|||||
Beretta 92 — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў