Black Belt
| Black Belt | |
| Тэматыка | Баявыя мастацтвы і адзінаборствы |
|---|---|
| Пэрыядычнасьць | Штомесяц |
| Мова | Ангельская |
| Заснавальнік | Уэхара Мітосі |
| Выдавец | Active Interest Media |
| Краіна | ЗША |
| Дата заснаваньня | 1961 |
| Афіцыйны сайт | Black Belt |
Black Belt — амерыканскі часопіс пра баявыя мастацтвы і адзінаборствы, заснаваны ў 1961 годзе Уэхара Мітосі. На працягу першых гадоў публікацыі Уэхара быў практычным уладальнікам і выдаўцом. «Black Belt» — адно з самых старых выданьняў, якія маюць справу з самааховай і баявымі мастацтвамі ў Злучаных Штатах Амэрыкі. Часопіс піша практычна аб усіх баявых мастацтвах і стылях якія маюць нацыянальнае або міжнароднае распаўсюджваньне, уключаючы дзюдо, таэквандо, хапкідо, каратэ, кунгфу, дзюдзюцу, айкідо, джыткундо, панкраціон і іншыя дысцыпліны. Асноўная тэматыка - байцоўскія тэхнікі і пэрсаналіі баявых мастацтваў, па-за залежнасьці ад узросту. Часопіс робіць упор на сістэмы самааховы, уключаючы тэхніку ваенных і паліцэйскіх. Мала ўвагі зьвяртаецца на алімпійскія спаборніцтвы па дзюдо, таэквандо, барацьбе і боксе, але ў той жа час надаецца асаблівая ўвага камерцыйна прарэклямаваным зьмяшаным баявым мастацтвам і іх асноўным байцам.