Blackmore’s Night

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Blackmore’s Night
Blackmore's Night in 2012.jpg
Адзіны нармалёвы здымак усяго гурту (2012)
Інфармацыя
Гады з 1997
Адкуль Вялікабрытанія
ЗША
Жанр Кельцкая музыка, народная музыка, нэа-рэнэсанс
Выдавец Edel, SPV, Ariola
Зьвязаныя праекты Rainbow, Deep Purple
Афіцыйная старонка blackmoresnight.com
Удзельнікі
Рычы Блэкмар
Кэндыс Найт

«Blackmore’s Night» — брытанска-амэрыканскі традыцыйны фолькавы дуэт, які ўтварыўся ў 1997 року. Складаецца з Рычы Блэкмара (акустычная і электрычная гітара) і Кэндыс Найт (сьпеў, тэксты, мультыінструмэнталістка). Назва гурту складзеная зь іхніх прозьвішчаў.

Музычнай асновай гурту зьяўляецца Музыка эпохі Рэнэсансу. На дадзены момант маюць сем студыйных альбомаў, апошні зь якіх, «Autumn Sky», быў выдадзены ў 2010 року.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кэндыс Найт была фанаткаю «Rainbow» і ўпершыню спаткала Рычы Блэкмара ў 1989 року, спрабуючы ўзяць у яго аўтограф, калі той працаваў на нью-ёрскай радыёстанцыі. У 1991 року яны вырашаюць жыць разам.

Высьветлілася, што акрамя ўсяго яны маюць аднолькавае захапленьне рэнэсанснай музыкай. На выдадзеным у 1995 року альбоме «Stranger in Us All» абноўленага гурту «Rainbow» Кэндыс Найт упершыню паспрабавала сябе ў якасьці аўтаркі песьняў і бэк-вакалісткі. У 1997 паўстае супольны праект Блэкмара і Найт, названы паводле іхніх прозьвішчаў.

Рычы Блэкмар зажыгае (2012)

Іхні дэбютны альбом «Shadow of the Moon» зазнаў посьпех. На пазьнейшых альбомах, асабліва «Fires at Midnight», значныя партыі былі аддадзеныя рокаваму стылю, а Кэндыс Найт паступова засвойвала ўсё новыя і новыя рэнэсансавыя інструмэнты.

Кэндыс Найт (2009)

5 кастрычніка 2008 року Найт і Блэкмар нарэшце ажаніліся. Кэндыс стала чацьвёртай жонкаю Блэкмара[1]. Маюць дачку Отэмн Эсмэрэльду (* 2010) і сына Роры Дартаньяна (* 2012).

Дыскаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Лягатып» з альбомаў гурту

Альбомы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Канцэртныя запісы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Складанкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Відэа[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Самотнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бутлэгі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • «Blackmore's Kingdom» (1998). Альбом выдадзены невядомай купкай музыкаў. У ім зьмешчаныя песьні як «Blackmore’s Night», так і гітарыста Стыва Тыльстана, аднак музыкі «Blackmore’s Night» ня маюць да гэтага альбому ніякага дачыненьня[2][3]

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Cashmere, Paul (October 20, 2008) Ritchie Blackmore and Candice Night Marry(анг.) Undercover.com.au Праверана 10 студзеня 2013 г.
  2. ^ Blackmore's Kingdom isn't us Праверана 10 студзеня 2013 г.
  3. ^ Allmusic entry for "Swans at Coole" by Steve Tilston Праверана 10 студзеня 2013 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Blackmore’s Nightсховішча мультымэдыйных матэрыялаў