Boulder Dash

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Boulder Dash
Экранная застаўка гульні
Экранная застаўка гульні
Экранная застаўка гульні
Дата выпуску 1984
Жанр аркадная гульня
Сэрыя Boulder Dash[d]
Стваральнікі
Распрацоўнік First Star Software
Выдавец First Star Software[d]
Дызайнэры Пэтэр Ліепа, Крыс Грэй
Тэхнічныя дэталі
Плятформы Atari 8 біт, Apple II, MSX, ZX Spectrum, Commodore 64, ColecoVision, NES, BBC Micro, Acorn Electron, PC, Amstrad CPC, Amiga, iOS, Atari 2600
Рэжым адзінаасобная гульня
Носьбіт кампактная касэта[d], дыскета[d] і чытэльны картрыдж[d]
Кіраваньне клявіятура, джойстык
Афіцыйны сайт

«Boulder Dash» (па-японску: バルダーダッシュ; па-беларуску: Час раскідаць камяні) — сэрыя аркадна-ламанінавых гульняў. Першая гульня сэрыі распрацаваная Пэтэрам Ліепам і Крысам Грэем і выдадзеная ў 1984 року First Star Software першапачаткова для 8-бітных кампутараў Atari[1]. Пазьней гульні сэрыі былі партаваныя на Apple II, MSX, ZX Spectrum, Commodore 64, ColecoVision, NES, BBC Micro, Acorn Electron, PC, Amstrad CPC, Amiga і іншыя плятформы.

Галоўны пэрсанаж гульні па імені Ракфорд павінен за пэўны час выбрацца зь пячораў, зьбіраючы каштоўныя камяні і ўхіляючыся ад розных небясьпекаў, такіх як жывыя стварэньні, падаючыя валуны, падземныя выбухі, безвыходныя тупікі.

Выданьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Успрыняцьце[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1993 року вэрсія для ZX Spectrum заняла 9-е месца па выніках галасаваньня часопісу «Your Sinclair»[4].

У 2004 року вэрсія для ZX Spectrum заняла 18-е месца ў сьпісе найлепшых гульняў усіх часоў па выніках галасаваньня часопісу «Your Sinclair»[5].

Порт гульні на Game Boy атрымаў адзнаку 90% ад часопісу «Mean Machines», які ахарактарызаваў яе як «адну з найлепшых гульняў, створаных калі-небудзь» і зазначыў набліжанасьць да арыгінальнае вэрсіі для Commodore 64[6].

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Interview with author Peter Liepa (анг.) Boulder-dash.nl Праверана 6 сьнежня 2012 г.
  2. ^ а б в г д Stuart Campbell. The Definitive Boulder Dash // Retro Gamer. — 2008. — В. 53. — С. 32—41.
  3. ^ Boulder Dash XL Announced (анг.) Bluesnews
  4. ^ The official game top 100 of all time // Your Sinclair. — Imagine Publishing, September 1993.
  5. ^ Top 50 Games of All Time // Your Sinclair. — Imagine Publishing, November 2004.
  6. ^ Julian Rignall, Richard Leadbetter. Boulderdash review // Mean Machines. — June 1991. — В. 9.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]