Children of Bodom

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошук
Children of Bodom
Children Of Bodom Live Milan.jpg
Children of Bodom у Мілане, Італія, 2006 год
Інфармацыя
Гады з 1993
Адкуль Фінляндыя
Мова Ангельская
Жанр Melodic death metal
Power/speed metal
Выдавец Nuclear Blast
Spinefarm Records
Century Media
Афіцыйная старонка www.cobhc.com
Удзельнікі
Удзельнікі Алексі Лайга
Роопэ Латвала
Янэ Ўірман
Генка Сэпала
Яска Раатыкайнэн

Children of Bodomмэтал-гурт з Эспа, Фінляндыя. Заснаваны ў 1993 годзе. Гурт грае хуткі задорны melodic death metal з элемэнтамі black/speed. Яскравая індывідуальнасьць гурта базуецца на практычна не змаўкаючых віртуозных гітарных (у духу Yngwie Malmsteen стылізаваных пад такіх кампазытараў як Нікола Паганіні і Вольфганг Амадэй Моцарт) і сінтэзатарных сола. Музыка, зь ледзь адчувальным уплывам фінскага фальклёру, кампазыцыйна багатая і зьменлівая. Назва была ўзятая пад уплывам забойстваў на возеры Бодам. Children of Bodom сьпяваюць па-ангельску.

Зьмест

[рэдагаваць] Гісторыя гурта

[рэдагаваць] Першыя гады (1993—1997)

Гурт быў заснаваны ў 1993 годзе гітарыстам Алексі Лайга і бубначом Яска Раатыкайнэн пад назвай IneartheD. Музыкі ведалі адзін аднаго зь дзяцінства і цікавіліся гэві мэталам, асабліва такімі гуртамі, як Stone, Entombed i Obituary. Яны разам з басістам Самулі Міетынэнам утварылі першы склад гурта. IneartheD запісаў першае дэма Implosion of Heaven цягам жніўня таго ж году.

[рэдагаваць] Something Wild (1997—1998)

[рэдагаваць] Hatebreeder (1999—2000)

Другі альбом, Hatebreeder, быў запісаны ў канцы 1998 і пачатку 1999 году. Першапачаткова ён быў названы Towards Dead End, але падчас знаходжаньня ў студыі хлопцы аддалі перавагу назьве Hatebreeder. За два тыдні да выхаду альбому сьвет пабачыў самотнік «Downfall». Сынгл суправаджаўся аднайменным відэа. Hatebreeder неўзабаве ўзначаліў чарты шматлікіх эўрапейскіх краінаў.

У ліпені 1999 году посьпех сынглу «Downfall» і альбома Hatebreeder даў магчымасьць Children of Bodom заплянаваць тры канцэрты ў Японіі. Цягам гэтых канцэртаў было запісанае відэа Tokyo Warhearts у якім гурт прадэманстраваў уменьне бездакорна выконваць кампазыцыі і часам удасканальваць песьні, што зьяўляецца прыкметным дасягненьнем для гурта які запісаў толькі два альбомы.

[рэдагаваць] Follow The Reaper (2000—2002)

[рэдагаваць] Hate Crew Deathroll (2002—2004)

[рэдагаваць] Are You Dead Yet? (2004—2007)

[рэдагаваць] Blooddrunk (2007 — цяпер)

З кастрычніка па сьнежань 2007, Children of Bodom запісвалі шосты студыйны альбом, які называецца Blooddrunk. Яго выхад заплянаваны на 15 красавіка 2008 году. Children of Bodom будуць браць удзел у Gigantour 2008 North American Tour з такімі гуртамі як Megadeth, In Flames, Job for a Cowboy i High on Fire. Children of Bodom — адзін зь першых гуртоў, які пацвердзіў свой удзел у Wacken Open Air 2008, дзе яны будуць граць з гуртамі Iron Maiden, Sonata Arctica i Avantasia. Children of Bodom анансаваны як адзін з удзельнікаў Download Festival 2008. Там яны сыграюць з гуртамі Judas Priest, Kiss i Motorhead. 8 сакавіка 2008 году Children of Bodom зладзілі першую аўтограф-сэсію ў Брытаніі. Яны падпісалі асобнікі іх новага сынглу «Blooddrunk» у фармаце CD, а таксама 7" i 12" вінілавых плястынак. Усяго было зроблена толькі 666 асобнікаў 12" плястынак.

[рэдагаваць] Удзельнікі

[рэдагаваць] Цяперашнія ўдзельнікі

[рэдагаваць] Былыя ўдзельнікі

  • Аляксандар Куопала: гітара (1996—2003)
  • Яні Пірысьёкі: клявішы (1995—1997)
  • Самулі Міетынэн: бас (1993—1996)

[рэдагаваць] Дыскаграфія

[рэдагаваць] Студыйныя альбомы

[рэдагаваць] Самотнікі

  • «The Carpenter» (1997)
  • «Children of Bodom» (1998)
  • «Downfall» (1998)
  • «Hate Me!» (2000)
  • «You're Better Off Dead!» (2002)
  • «Needled 24/7» (2003)
  • «Trashed, Lost & Strungout» (2004)
  • «In Your Face» (2005)

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Children of Bodomсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах