Civilization
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
«Цывіліза́цыя» (па-ангельску: Civilization) — сэрыя кампутарных гульняў, першая частка якой была створаная дызайнэрам Сыдам Мэерам для Microprose ў 1991 годзе. Мэта гульні — разьвіць вялікую імпэрыю з самага пачатку. Гульня пачынаецца ў старажытныя часы, і гулец намагаецца пашырыць і разьвіць імпэрыю цераз стагодзьдзі да сучаснасьці і нават найбліжэйшай будучыні. Агульнапрызнаны піянэр у жанры пакрокавых стратэгіяў, на грунце якой вырасьлі вольныя праекты Freeciv[1] ды C-evo[2]. Структураўтваральным элемэнтам гульні зьяўляецца таксама Цывіляпэдыя.
Зьмест |
Гісторыя працягаў [рэдагаваць]
- Civilization, 21 красавіка 1991
- Civilization II, 1996
- Alpha Centauri[3], 1999
- Civilization III[4], 2001
- Civilization IV[5], 2005
Глядзіце таксама [рэдагаваць]
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Хатняя старонка Freeciv(анг.)
- ^ Хатняя старонка праекту C-evo(анг.)
- ^ Афіцыйная старонка гульні Alpha Centauri (анг.)
- ^ Афіцыйная старонка Civilization III (анг.)
- ^ Афіцыйная старонка Civilization IV (анг.)
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Civilization — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула пра кампутары. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |