Clann Zú

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Clann Zú
Інфармацыя
Гады 19992005
Адкуль Аўстралія
Мова ангельская, ірляндзкая
Жанр інды-рок, фольк-рок
Выдавец G7 Welcoming Committee
Зьвязаныя праекты My Disco
The Black Hundred
Афіцыйная старонка clannzu.com
Удзельнікі
Удзельнікі Бэнжамін Эндрус
Расэл Фоўкус
Дэклан дэ Бара
Лаям Эндрус
Лэх Вудэн

Clann Zúаўстралійскі і ірляндзкі музычны гурт, заснаваны ў Мэльбурне ў 1999 годзе.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Удзельнікі гурта натхняліся электрычнымі сумесямі такіх стыляў, як панк, рок, фольк, электронік і клясыка. Іх апрацоўка кельцкага фольку, электроннай музыкі і року стварыла ўнікальны эпічны гук з моцнай атмасфэрай. Песьні гурта выкананыя на ангельскай і ірляндзкай мовах.

Да свайго распаду, гурт працаваў зь незалежным лэйблам G7 Welcoming Committee Records, заснаваным Крысам Ханам і Жорданам Самалескім з удзельнікаў гуртоў Propagandhi і Regal у 1997 годзе.

Анімаванае відэа на песьню «Five Thousand More», зробленае вакалістам дэ Барам, было прэзэнтаванае на шматлікіх фэстывалях і інтэрнэт-сайтах, у тым ліку на сорак сёмым Cork International Film Festival. У хуткім часе гурт выпусьціў відэа для песьні «Crashing to the Floor» у 2003 годзе.

Другі альбом гурта, Black Coats & Bandages, быў выдадзены ў чэрвені 2004 году. У ім каманда адыйшла ад традыцыйных ірляндзкіх і фолькавых матываў, якія былі характэрны іх першаму альбому Rua. Нягледзячы на гэта, яны працягнулі і нават разьвілі выкарыстаньне ірляндзкай мовы, запісаўшы дзьве песьні цалкам на ірляндзкай.

Clann Zú, анансуючы сканчэньне дзейнасьці гурта, напісаў на сваім сайце ў траўні 2005: «Clann Zú з жалем паведамляе, што ён больш не працягвае свае туры ці запісы. Такое жыцьцё гурта. Бэнжамін і Лаям будуць працягваць тур і запісы з My Disco на лэйбле Crashing Jets, а Дэклан дэ Бара будзе працягваць свой сольны праект».

З таго часу Дэклан дэ Бара выпусьціў два сольныя альбомы: Song of a Thousand Birds у 2005 і A Fire to Scare the Sun у 2008. Расэл Фоўкус нядаўна далучыўся да гурта The Black Hundred з былымі удзельнікамі Oneironaut, Season і The Grand Silent System. The Black Hundred плянуюць выпусьціць свой першы альбом у студзені 2009 году.

Дыскаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Удзельнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]