Codex Seraphinianus

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Вокладка Codex Seraphinianus

Codex Seraphinianus — кніга, напісаная і ілюстраваная італійскім архітэктарам і прамысловым дызайнэрам Люіджы Сэрафіні цягам 30 месяцаў у 1976—1978 гг.[1] Кніга месьціць прыблізна 360 старонак (у залежнасьці ад выданьня) і зьяўляецца візуальнай энцыкляпэдыяй невядомага сьвету, напісанай на адной зь ягоных моваў зь незразумелым (прынамсі для нас) альфабэтам.

Самое слова «SERAPHINIANUS» тлумачыцца як «Strange and Extraordinary Representations of Animals and Plants and Hellish Incarnations of Normal Items from the Annals of Naturalist/Unnaturalist Luigi Serafini», то бок, «Дзіўныя і надзвычайныя паданьні жывёлаў, расьлін і пякельных увасабленьняў з глыбіняў сьвядомасьці натураліста/антынатураліста Люіджы Сэрафіні».

Структура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кодэкс складаецца з 11 частак, разьбітых на дзьве сэкцыі. Першая сэкцыя месьціць апісаньне навакольнага сьвету, ягонае флёры, фаўны, фізыкі. У другім разьдзеле вядзецца пра розныя аспэкты чалавечага жыцьця: вопратку, гісторыю, кухню, архітэктуру і г. д.. Кожная частка зьмяшчае зьвесткі па сваёй канкрэтнай тэматыцы:

  • Першая частка апісвае розныя тыпы расьлінаў іншаземнага сьвету: дзіўныя кветкі, дрэвы, якія што вырываюць самі сябе з глебы і вандруюць, і г. д.
  • Другая частка прысьвечаная фаўне гэтага сьвету і апісвае мноства жывёлаў, якія ёсьць сюррэалістычнымі пераўтварэньнямі коней, бегемотаў, насарогаў, птушак і г. д.
  • Трэцяя частка ўтрымвае апісаньне асобнага царства дзіўных двухногіх істотаў, верагодна, сканструяваных дзеля розных мэтаў.
  • Чацьвёртая частка падае зьвесткі па фізыцы і хіміі, і яна несумненна самая абстрактная і таямнічая.
  • Пятая частка апісвае bizarre машыны і транспартныя сродкі.
  • Шостая частка дасьледуе чалавецтва ў цэлым: біялёгію, сэксуальнасьць, абарыгенаў, а таксама прыводзіць прыклады расьліннасьці і прыладаў (такіх, як асадкі і гаечныя ключы), што прывітыя проста ў чалавечае цела.
  • Сёмая частка гістарычная. Яна паказвае разнастайных людзей (некаторыя зь іх толькі часткова людзі) невядомага прызначэньня, падаючы даты іхняга нараджэньня і сьмерці. У гэтай частцы таксама прыведзеныя колькі гістарычных (і, магчыма, рэлігійных) эпізодаў рознае значнасьці, прыклады пахавальных абрадаў.
  • Восьмая глава апісвае гісторыю пісьмовасьці і іншаземнага альфабэту.
  • Дзявятая частка датычыцца ежы, культуры харчаваньня, а таксама вопратцы.
  • Дзясятая частка прысьвечаная займальным гульням (напрыклад, картам ці настольным гульням) і спорту.
  • Адзінаццатая частка месьціць зьвесткі па архітэктуры.

Графіка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выявы часта зьяўляюцца сюррэалістынымі пародыямі на рэчы нашага сьвету: садавіна сыходзіць крывёй; закаханая парачка мэтамарфуе ў кракадзіла; рознакаляровыя дзеці-яйкі блукаюць ля парку; голыя мужчыны вырастаюць са сьпіны бялявае істоты; чарцяжы караблёў і розных лятаючых машынаў… На іншых выявах абсалютна недарэчныя машыны, часта са слабой абалонкай, прымацаваныя разам тонкімі ніткамі. Некаторыя малюнкі лёгка пазнавальныя, напрыклад, мапы і людзкія твары. Іншыя малюнкі, асабліва ў разьдзеле пра «фізыку», выглядаюць абсалютна абстрактнымі. Усе малюнкі багата і яскрава размаляваныя.

Сыстэма пісьмовасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прынцып напісаньня адпавядае стандартнаму пісьму: зьлева-направа, зьверху-уніз; ужываныя вялікія й маленькія літары; некаторыя сымбалі адыграюць ролю лічбаў. Аднак мудрагелісты шрыфт прыдуманы і цалкам нечытэльны, зь вялікай колькасьцю завіткоў, нагадваючы сабой рукапісны грузінскі шрыфт. Некаторыя літары ўжываюцца выключна ў пачатку ці канцы словаў, як у сэміцкай пісьмовасьці. Мова кодэксу ўвогуле не паддавалася ніякаму лінгвістычнаму аналізу цягам дзесяцігодзьдзяў. Тым ня меней, было высьветлена, што ў нумарацыі старонак ўжываная сыстэма зьлічэньня з базай 21[2]. Адкрыцьцё зьдзесьнілі незалежна адзін ад другога Алан Вэкслер[3] і баўгарскі лінгвіст Іван Дзержанскі[4].

Выданьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Арыгінальнае выданьне кнігі зьяўляецца рэдкай і дарагой працай і было выпушчанае ў двух тамах:
    • Luigi Serafini Codex Seraphinianus. — 1-е. — Milano: Franco Maria Ricci [I segni dell'uomo, 27-28], 1981. — 127+127 с. — ISBN 88-216-0026-2 + 88-216-0027-0
  • Праз два гады ў ЗША, Нямеччыне і Нідэрляндах выйшлі аднатомнікі:
    • Luigi Serafini Codex Seraphinianus. — 1-е амэрыканскае выданьне. — New York: Abbeville Press, 1983. — 370 с. — ISBN 0-89659-428-9
    • Luigi Serafini Codex Seraphinianus. — München: Prestel, 1983. — 370 с. — ISBN 3-7913-0651-0
    • Luigi Serafini Codex Seraphinianus. — Amsterdam: Meulenhoff/Landshoff, 1983. — 370 с. — ISBN 90-290-8402-2
  • Наступнага выданьня давялося чакаць шмат год. У 1993 ў Эўропе аднатомнае дапоўненае выданьне выпушчанае ў некалькіх краінах:
    • Luigi Serafini Codex Seraphinianus. — French augmented edition, with a preface by Italo Calvino, transl. by Yves Hersant and Geneviève Lambert. — Milano: Franco Maria Ricci [Les signes de l'homme, 18], 1993. — 392 с. — ISBN 88-216-2027-1
    • Luigi Serafini Codex Seraphinianus. — Spanish augmented edition, with a preface by Italo Calvino, transl. by C. Alonso. — Milano: Franco Maria Ricci [Los signos del hombre, 15], 1993. — 392 с. — ISBN 88-216-6027-3
  • У Італіі напрыканцы 2006 выйшла параўнальна недарагое (89), перагледжанае выданьне з новымі ілюстрацыямі і «прадмовай» ад аўтара:
    • Luigi Serafini Codex Seraphinianus. — Spanish augmented edition, with a preface by Italo Calvino, transl. by C. Alonso. — Milano: Rizzoli, 2006. — 384 с. — ISBN 88-17-01389-7
  • Ва Ўкраіне ў 2014 годзе выдавецтва LAURUS (Кіеў, Санкт-Пецярбург) выпусьціла новае, дапоўненае выданьне на 396 старонках, ISBN 978-966-2449-42-6

Крытыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З агляду Бэйрда Сэрзла у Asimov's Science Fictionу красавіку 1984:

Што мы маем, дык гэта ня вельмі ўцямную энцыкляпэдыю іншаплянэтнага сьвету. Гэта сапраўды мастацкая кніга, але ня варта чакаць у ёй што-небудзь падобнае да маляўнічых выяваў Барыса ці Равэны. Ілюстрацыі падобныя да звычайных кніжных малюнкаў, толькі з надзвычай яркімі колерамі. Іх параўноўваюць з творчасьцю Эшара, і гэта ў пэўнай ступені слушна; кніга пралягае ў няпростых межах між сюррэалізмам і фантазыямі, атрымоўваючы за свой маскарад ўнікальны літаратурны статсу кнігі фактаў.

Паводле Дугласа Хофштадтэра:

Шмат якія выявы гратэскавыя і хвалюючыя, але іншыя надзвычайна дзівосныя і фантастычныя. Вынаходлівасьць, якая спатрэбілася для стварэньня канцэпцыі вялізнага гіпатэтычнага сьвету, проста ўражвальная.

Некаторыя людзі, якім я паказваў гэтую кнігу, лічаць яе ў нейкім сэнсе застрашлівай або disturbing. Ім здаецца, што ў ёй прыхарошваецца энтрапія, хаос і непаразуменьне. Няма за што ўхапіцца; усё рухаецца, мільгаціць, сьлізгае. Аднак жа кніга месьціць у сабе незямную прыгажосьць і лёгіку, якасьці, прывабныя для розных катэгорыяў людзей: людзей, якія вольна могуць фантазыраваць, у некаторым сэнсе, да вар’яцтва. Я бачу паралелі між музычнымі кампазыцыямі і падобнымі вынаходніцтвамі. І тое, і тое — абстрактнае, таксама падымаюць настрой, абодва грунтуюцца на перадачы зьместу.

Джастын Тэйлар зьмясьціў сваю думку ў травеньскім выданьні часопісу The Believer 2007 году.[5]

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]