Creative Commons
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Creative Commons | |
| Тып | Некамэрцыйная арганізацыя |
|---|---|
| Заснаваная | 2001 год |
| Заснавальнікі | Лорэнс Лэсіг |
| Разьмяшчэньне | Сан-Францыска, Каліфорнія, ЗША |
| Галіна | Аўтарскае права |
| Афіцыйны сайт | creativecommons.org |
Creative Commons (CC) — некамэрцыйная арганізацыя, галоўнай мэтай якой стае пашырэньне легальнага распаўсюду творчых прац.[1] Штаб-кватэра знаходзіцца ў Сан-Францыска, ЗША. Арганізацыя распрацавала шэраг ліцэнзій, якія маюць агульную назву «ліцэнзіі Creative Commons». Гэтыя ліцэнзіі дазваляюць аўтарам разьмеркаваць, якія правы пакінуць сабе, а ад якіх адмовіцца на карысьць іншых карыстальнікаў. Вікіпэдыя — адзін з самых вядомых сеціўных рэсурсаў, які выкарыстоўвае ліцэнзію Creative Commons.
Арганізацыя была заснаваная ў 2001 годзе пры падтрымцы Center for the Public Domain. Першы набор ліцэнзіяў зьявіўся ў сьнежні 2002 году.[2]
Глядзіце таксама [рэдагаваць]
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Creative Commons FAQ (анг.)
- ^ Creative Commons History (анг.)
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Creative Commons — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў- Афіцыйная старонка Creative Commons