Dalriada

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Dalriada

Dalriada на Рагнарок-фэстывалі ў 2011
Інфармацыя
Гадыз 1998
АдкульШопран, Вугоршчына
Мовавугорская
Жанр(ы)фолк-мэтал
ВыдавецAFM Records
www.dalriada.hu

Dalriada — вугорскі фолк-мэтал-гурт, заснаваны ў 1998 годзе ў горадзе Шопран (Вугоршчына). Канчаткова сфармаваўся й пачаў выступаць у лютым 2003 году, тады ж была выбрана назва. Да 2006 году быў вядомы як Echo Of Dalriada.

Пасьля некалькіх канцэртаў у сьнежні 2003 году быў выпушчаны дэмазапіс «Walesi Bárdok» («Барды Ўэйлза») — кавэр-вэрсія на баляду Янаша Араня. У лістападзе 2004 году выпускаецца першы альбом — «Fergeteg» («Шторм»). Пачынаючы з 2005 году гурт яшчэ актыўней іграе ў Вугоршчыне, а таксама пачынае выступаць за мяжой: Аўстрыя, Нямеччына, Румынія. Чацьвёрты студыйны альбом «Szelek» 2008 году меў посьпех на радзіме, займаючы другое месца ў афіцыйным чарце «Mahasz». Характарызуюць свой стыль як эпічны фолк-мэтал з элемэнтамі вугорскае народнае музыкі й музыкі эпохі Адраджэньня.

Назва гурта[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дал Рыяда (Dál Riata або Dalriada) — гэльскае каралеўства, заснаванае ў канцы V — пачатку VI стагодзьдзя. Было разьмешчанае на заходням беразе Шатляндыі й паўночных узьбярэжжах Ірляндыі (сучасная тэрыторыя графства Антрым). У 843 годзе, аб’яднаўшыся з каралеўствам піктаў, стварыла каралеўства Шатляндыя.

Назвы альбомаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Назвы альбомаў зьяўляюцца вугорскімі назвамі месяцаў году, якія не ўжываюцца на дадзены момант. Так, «Fergeteg» — студзень, «Jegbonto» — люты, «Kikelet» — сакавік, «Szelek» — красавік, «Igeret» — травень, «Napisten» — чэрвень, «Aldas» — ліпень, «Uj Kenyer» — жнівень, «Oszelo» — верасень, «Magveto» — кастрычнік, «Enyeszet» — лістапад, «Alom» — сьнежань. Arany-Album зьяўляецца выключэньнем, таму што зьмяшчае песьні на вершы Янаша Араня, вядомага вугорскага паэта 19 стагодзьдзя.

Дыскаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Год Альбом Рэліз Студыя Месца ў вугорскіх чартах
2003 A walesi bardok Дэма Self-released
2004 Fergeteg Студыйны альбом Hammer Music / Nail Records
2006 Jegbonto Студыйны альбом Hammer Music / Nail Records
2007 Kikelet Студыйны альбом Hammer Music / Nail Records 4[1]
2008 Szelek Студыйны альбом Hammer Music / Nail Records 2[1]
2009 Arany-album Студыйны альбом Hammer Music / Nail Records 4[1]
2011 Igeret Студыйны альбом AFM Records 6[1]
2012 Napisten hava Студыйны альбом Hammer Music / Nail Records 3
2015 Áldás Студыйны альбом Hammer Music / Nail Records

Склад гурта[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Цяперашні склад
  • Ляўра Біндэр — вакал, флейта, скрыпка (1998—цяперашні час)
  • Андраш Фіцэк — вакал (1998—цяперашні час), гітара (2000—цяперашні час)
  • Мацяш Нэмэт-Саба — гітара (2006—цяперашні час)
  • Іштван Мольнар — бас-гітара (2008—цяперашні час)
  • Барнабаш Унгар — клавішы, бэк-вакал, гарш-вакал (2009—цяперашні час)
  • Тадэвуш Рыкман — ударныя, гарш-вакал, бэк-вакал (2001—цяперашні час)
  • Адам Чэтэ — валынка, флейта, бэк-вакал (сэсіённа з 2012 году; з 2013 як паўнацэнны ўдзельнік)

Пры ўдзеле

  • Атыла Файкус — віялянчэль, тамбурын, бэк-вакал (2007, 2009—цяперашні час)
  • Эрна Соке — кантрабас (2009—цяперашні час)
  • Гергель Соке — скрыпка, лютня, акустычная гітара, кобза (2009-цяперашні час)
Былыя ўдзельнікі
  • Пэтэр Гэндэ — гітара (1998—2001†)[2]
  • Марцэль Фішпан — гітара (1998—2005)
  • Дзьёрдзь Варга — бас-гітара, гарш-вакал (2002—2008)
  • Гергель Надзь — клавішы (2003—2006)
  • Андраш Курц — клавішы (2006—2009)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в г Archivum Mahasz Праверана 25 October 2011 г. Архіўная копія ад 2013-01-09 г.
  2. ^ Laura Binder – Dalriada Femme Metal Webzine Праверана 10 September 2011 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Dalriadaсховішча мультымэдыйных матэрыялаў