De jure

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Дэ-юрэ (па-лацінску: De jure, у клысычнай лаціне. de iure, літаральна — «заснавана на законнасьці», «юрыдычна») — лацінскі выраз. Звычайна выкарыстоўваецца як антонім да лацінскага тэрміну дэ-факта.

Тэрміны «дэ-юрэ» і «дэ-факта» выкарыстоўваюцца замест «у прынцыпе» і «на практыцы» адпаведна, пры апісаньні палітычнай сытуацыі. Правіла можа існаваць дэ-факта, напрыклад, калі людзі падпарадкоўваюцца дасягнутай дамове ў адсутнасьці законаў, якія абавязваюць іх гэта рабіць. Існуе таксама працэс скасаваньня састарэлага закона (па-ангельску: desuetude), ужывальны, калі практыка, якая дзейнічае дэ-факта, замяняе прыняты дэ-юрэ закон. Зь іншага боку, практыка можа існаваць дэ-юрэ і пры гэтым не прызнавацца грамадзянамі прававой прасторы краіны.

Лацінскае выказваньне не варта блытаць з францускім du jour, якое азначае «гэтага дня» (напрыклад, «soupe du jour» — «суп дня»).

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]