Deep Purple

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Deep Purple
Deep Purple 2008 St.Petersburg.JPG
Выступ Deep Purple ў Санкт-Пецярбургу з эўрапейскага туру 2008 году
Інфармацыя
Гады 19681976, 1984 — цяпер
Адкуль Вялікабрытанія
Мова Ангельская
Жанр гард-рок, гэві-мэтал
Афіцыйная старонка http://deeppurple.com
Удзельнікі
Удзельнікі Ян Пэйс
Ян Гілан
Роджар Гловар
Стыў Морз
Дон Эйры
Былыя ўдзельнікі Род Эванс
Нік Сімпэр
Рычы Блэкмар
Джон Лорд
Дэвід Кавердэйл
Глен Хьюз
Томі Болін
Джо Лін Тэрнэр
Джо Сатрыяні

Deep Purple — ангельскі рок-гурт, што зьявіўся ў Гэртфордзе, Гэртфартшыр, у 1968[1] Поруч з Led Zeppelin і Black Sabbath лічыцца прызнаным першапачынальнікам гэві-мэталу й сучаснага гард-року, няглездячы на тое, што некаторыя з чальцоў гурту адмаўляюцца далучаць сябе да нейкага стылю[2]. Гурт таксама ўвабраў элемэнты клясычнае музыкі, блюз-року, поп- і прагрэсіў-року[3]. Яны былі аднойчы занесеныя ў Кнігу рэкордаў Ґінэса як найгучнейшы гурт у сьвеце[3][4][5] і прадалі больш за 100 мільёнаў альбомаў па ўсім сьвеце[6][7][8]. Deep Purple прызнаныя №22 у сьпісе найвялікшых выканаўцаў гард-року канала VH1[9]

Гурт прайшоў праз шматлікія зьмены складу і васьмігадовы перапынак у існаваньні (19761984). Склады гурту 1968—1976 гадоў зазвычай падпісваюцца як Mark I, II, III and IV.[10][11] У іх другі ды найбольш камэрыйна пасьпяховы склад уваходзілі Ян Гілан (сьпеў), Рычы Блэкмар (гітара), Джон Лорд (клявішы), Роджар Гловар (бас) і Ян Пэйс (бубны)[5]. Той склад існаваў у 19691973 гг. і быў адноўлены ў 19841989 гг., а таксама ў 1993 годзе перад тым, як стасункі Блэкмара з астатнімі чальцамі гурту сапсаваліся канчаткова. Дзейны склад гурту ў наш час зьмяшчае саліста Стыва Морза й клявішніка Дона Эйры, што робіць Яна Пэйса апошнім аўтэнтычным чальцом гурту.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сусьветныя туры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Deep Purple ёсьць адным з найбольш шчыльна канцэртуючых гуртоў[12][13][14]. Ад 1968 да бягучага моманту (за выключэньнем часу распаду гурта) яны працягвалі канцэртаваць па ўсім сьвеце. У 2007 яны атрымалі ўзнагароду з нагоды продажу больш за 150.000 квіткоў у Францыі з 40 выступамі толькі ў самой Францыі[15]. З-за імправізацыйнага характару музыкі шматлікія выступы гурту сталіся аб’ектам бутлеґаваньня, і таму запісы шматлікіх выступаў можна знайсьці ў сеціве, склаўшы такім чынам поўную гісторыю тураў ды адсачыць геаграфію падарожжаў Deep Purple.

У 2007 Тур Deep Purple Rapture Of The Deep быў прызнаны #6 канцэртавым турам году (з усіх музычных стыляў) сярод слухачоў радыёстанцыі «Плянэта Рок»[16]. Тур гурту The Rolling Stones «A Bigger Bang Tour» быў прызнаны #5 ды абыйшоў тур Deep Purple толькі на 1%.

У 2008 Deep Purple адыгралі ў маскоўскім Крамлі па пэрсанальным запрашэньні, атрыманым ад прэзыдэнта Расеі.

5 лістапада 2000 гурт выступіў у Менску падчас туру A Band On[17]. 27 сакавіка 2011 г. выступ у менскім Палацы спорту адзначыўся сольным выкананьнем клявішнікам Донам Эйры «Купалінкі» і «Полькі»[18].

Прыкладны сьпіс тураў:

Дыскаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Студыйныя альбомы

Апроч студыйных альбомаў, існуе пэўная колькасьць выдадзеных канцэртавых запісаў, да таго ж гурт мае багатую бутлегавую гісторыю.

Чальцы гурту[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзейныя чальцы гурту[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Былыя чальцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Deep Purpleсховішча мультымэдыйных матэрыялаў