Deftones
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Канцэрт 14 красавіка 2007 у Brixton Academy (Лёндан) |
|
| Інфармацыя | |
|---|---|
| Гады | 1988 - зараз |
| Адкуль | |
| Мова | ангельская |
| Жанр | альтэрнатыўны мэтал, альтэрнатыўны рок |
| Выдавец | Warner Music, Maverick Records |
| Зьвязаныя праекты | Team Sleep, Phallucy, Decibel Devils, Kush |
| Афіцыйная старонка | http://www.deftones.com/ |
| Удзельнікі | |
| Удзельнікі | Стывэн Карпэнтэр Чы Чэнг Эйб Канінгэм Фрэнк Дэльгада Чына Марэна |
Deftones — альтэрнатыўны гурт з Сакрамэнта, Каліфорнія, ЗША.
Зьмест |
[рэдагаваць] Біяграфія
У склад Deftones уваходзяць Чына Марэна, Чы Чэнг, Эйб Канінгэм, Стывэн Карпэнтэр і Фрэнк Дэльгада. Апошні стаў паўнавартасным чальцом групы толькі пачынаючы з трэцяга студыйнага альбома «White Pony» (2000), які на дадзены момант шматлікімі лічыцца найбольш пасьпяховым рэлізам гурта. Першы альбом «Adrenaline» выйшаў у 1995, на год пазьней дэбютнай кружэлкі Korn. Гэтыя гурты лічацца заснавальнікамі ню-мэтала і, хоць Korn застаюцца куды больш камэрцыйна выгодным праектам, менавіта стылістыка і манэры Deftones былі перапрацаваныя Limp Bizkit (гурт нярэдка выяўляла ўдзячнасьць Deftones «за натхненьне» як у сваіх буклетах, так і ў некаторых тэкстах песень) і Linkin Park, самымі на дадзены момант запатрабаванымі калектывамі падобнага роду. І калі першыя выконвалі на канцэртах «7 Words» (з дэбютнай кружэлкі), то другія — «My Own Summer» (альбом «Around the Fur», 1997).
[рэдагаваць] Склад
- Чына Марэна (па-ангельску: Chino Moreno) — вакал, гітара
- Стывэн Карпэнтэр (па-ангельску: Stephen Carpenter) — гітара
- Чы Чэнг (па-ангельску: Chi Cheng) — бас-гітара
- Фрэнк Дэльгада (па-ангельску: Frank Delgado) — клявішы
- Эйб Канінгэм (па-ангельску: Abe Cunningham) — барабаны
[рэдагаваць] Дыскаграфія
| Дата рэлізу | Назва |
|---|---|
| 1 кастрычніка, 1995 | Adrenaline |
| 28 кастрычніка, 1997 | Around the Fur |
| 20 чэрвеня, 2000 | White Pony |
| 20 траўня, 2003 | Deftones |
| 31 кастрычніка, 2006 | Saturday Night Wrist |
| TBA 2008 | Eros |
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Deftones — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйная старонка (анг.)
- Deftones World (анг.)
- Deftones на MySpace (анг.)
| Deftones | |
|---|---|
| Склад | Чына Марэна · Стывэн Карпэнтэр · Эйб Канінгэм · Чы Чэнг · Фрэнк Дэльгада |
| Альбомы | Adrenaline · Around the Fur · White Pony · Deftones · Saturday Night Wrist · Eros |
| Самотнікі | 7 Words · Bored · My Own Summer (Shove It) · Be Quiet and Drive (Far Away) · Change (In the House of Flies) · Elite · Back to School (Mini Maggit) · Digital Bath · Minerva · Hexagram · Hole in the Earth · Mein |
| Іншыя рэлізы | (Like) Linus · Live · B-Sides & Rarities |

