Diablo III

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Diablo III
Распрацоўнік Blizzard Entertainment
Выдавец Blizzard Entertainment
Дызайнэр Джэй Ўілсан
Леанард Баярскі
Кампазытары Расэл Броўэр[1]
Дэрэк Д’юк
Глэн Стафард
Джозэф Лоўрэнс
Ніл Экры
Лорэнс Джубэр
Эда Гўідоцьці
Рухавік уласны, Havok
Плятформы Microsoft Windows, OS X
Дата выпуску 15 траўня 2012[2]
Вэрсія 1.0.5.12811
(25 кастрычніка 2012)[3]
Жанры Action RPG, dungeon crawl, hack and slash
Рэжымы Адзіна- і шматасобавая онлайн-гульня
Рэйтынгі BBFC: 15[4]
ESRB: M[5]
PEGI: 16+
USK: 16
Носьбіты DVD DL, лічбавае распаўсюджаньне
Сыстэмныя патрабаваньні

Windows


Mac OS X

  • Mac OS X 10.7.3
  • працэсар Intel Core 2 Duo
  • 2 Гб RAM
  • відэакартка NVIDIA GeForce 8600M GT або ATI Radeon HD 2600 ці лепшая
  • 12 Гб дыскавай прасторы
  • шырокапалоснае Інтэрнэт-злучэньне
Кіраваньне клявіятура, мыш
Сэрыя Diablo

«Diablo III»кампутарная гульня ў жанры action RPG з элемэнтамі дасьледаваньня падзямельляў і маханьня зброяй направа і налева, трэцяя ў сэрыі гульняў «Diablo». Распрацаваная і выдадзеная Blizzard Entertainment 15 траўня 2012 року[2]. За першыя 24 гадзіны з моманту выпуску было прададзена 3,5 мільёны копіяў гульні, што складае новы сусьветны рэкорд па хуткасьці продажаў[6].

Гульцу даступныя пяць клясаў пэрсанажаў: вядзьмак, барбар, чараўнік, манах і паляўнічы на дэманаў. Гулец можа абіраць для кожнага клясу плоць, у адрозьненьне ад папярэдніх гульняў, дзе плоць была фіксаванай для кожнае клясы.

Дзеяньне гульні, як і ў папярэдніх частках сэрыі, адбываецца ў сьвеце цёмнага фэнтэзі, гэтак званым Санктуарыі[7] (анг. сьвяцілішча). Падзеі разьвіваюцца вакол супрацьстаяньня войскаў Нябёсаў і Пекла. Пэрсанажы гульцоў не зьяўляюцца адназначнымі прыхільнікамі якога-небудзь з бакоў, аднак схіляюцца да сілаў Нябёсаў, бо войскі Пекла імкнуцца заняволіць і разбурыць іхні родны сьвет — Санктуарый.

Сюжэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Падзеі «Diablo III» адбываюцца праз 20 рокаў пасьля Diablo II: Lord of Destruction[8] у цёмным фантастычным сьвеце пад назваю Санктуарый. Практычна ўсе сьведкі мінулых падзеяў памерлі[9]. Мэфіста, Д’ябла і Баал былі пераможаныя, аднак Камень сьвятла, які ахоўваў Санктуарый ад сілаў як Нябёсаў, так і Пекла, зьнішчаны. Калі Дэкард Каін вяртаецца да руінаў храму ў Трыстраме, таямнічая камета падае зь неба акурат у тое месца, дзе калісь зьявіўся Д’ябла, што чарговым разам абуджае войска дэманаў[10][8].

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ PC Gamer US. (2008-08-01) Diablo III Preview(анг.). GamesRadarПраверана 2008-08-02 г.
  2. ^ а б Diablo III Launching May 15 – Digital Pre-Sales NOW OPEN(анг.). Blizzard Entertainment (2012-03-15).
  3. ^ Patch 1.0.4 Now Live(анг.). Battle.net (22 жніўня 2012). Праверана 22 жніўня 2012 г.
  4. ^ Diablo III(анг.). British Board of Film Classification (2011-10-03). Праверана 2011-10-05 г.
  5. ^ Diablo III Rating Information(анг.). ESRBПраверана 21 October 2011 г.
  6. ^ Diablo III sets PC game launch record(анг.). Blizzard Entertainment.
  7. ^ Галоўная бачына праекту
  8. ^ а б Diablo 3 FAQ
  9. ^ Diablo 3 FAQ
  10. ^ Gry OnLine(пол.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]