Die Krupps

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Die Krupps
Інфармацыя
Гадыз 1980 — цяпер
АдкульСьцяг Нямеччыны Нямеччына
Мованямецкая, ангельская
Жанр(ы)індастрыял-мэтал, EBM, індастрыял,
ВыдавецHollywood Records
Зьвязаныя праектыDKay.com, Heathen, Propaganda
УдзельнікіJürgen Engler, Ralf Dörper, Marcel Zürcher, Rüdiger Esch, Nook
die-krupps.de

Die Krupps — нямецкі індастрыял-гурт, заснаваны ў 1980 годзе Юргенам Энглерам і Бэрнардам Малакам у Дусэльдорфе.

Назву гурта належыць чытаць па-нямецку. Яна спасылаецца на вядомую нямецкую прамысловую дынастыю Круп, уладальнікаў сталеліцейнай і вайсковай вытворчасьці. Гурт, аднак, мае выразную антымілітарысцкую пазыцыю («Мы вырашылі ўзяць назву, што адлюстроўвае супярэчлівае стаўленьне да Нямеччыны ў сьвеце»[1]

Гурт распушчаны ў 1997 годзе, пасьля выхаду альбому Paradise Now, а Энглер заняўся праектам DKay.com, зь якім выпусьціў два альбомы. Аднак у 2005-м, праз 25 год пасьля стварэньня гурта, музыкі зноў сабраліся для некалькіх выступаў. У 2007 Die Krupps перазапісалі найлепшыя рэчы, выдаўшы двайны альбом «Too Much History», у які ўвайшла адна новая песьня і дзьве, раней не выдаваныя. Пачаліся актыўныя гастролі. 22 лістапада 2010 выдадзены ЕР «Als waren wir fur immer» з новаю ЕВМ/мэталёваю песьняй Die Macht.

Дыскаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1981 — Stahlwerkssinfonie & Wahre Arbeit — Wahrer Lohn
  • 1982 — Volle Kraft Voraus!
  • 1985 — Entering The Arena
  • 1991 — Metall Maschinen Musik (зборнік)
  • 1992 — I
  • 1993 — A Tribute To Metallica [EP]
  • 1993 — II — The Final Option
  • 1993 — Fatherland [EP]
  • 1995 — Rings of Steel (сборник)
  • 1995 — III — Odyssey Of The Mind
  • 1996 — Isolation [EP]
  • 1996 — The Remix Wars (DIE KRUPPS vs. FLA) [EP]
  • 1997 — Metalmorphosis Of Die Krupps '81-'92 (зборнік)
  • 1997 — Paradise Now
  • 1997 — Foundation (зборнік)
  • 2007 — Too Much History (зборнік)
  • 2009 — Volle Kraft Null Acht (рэміксы)
  • 2010 — Als waren wir fur immer [EP]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ [1]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Die Kruppsсховішча мультымэдыйных матэрыялаў