Dir en grey

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Dir en grey

Dir en grey (Дзір эн грэй) — японскі гурт, утвораны ў 1997 годзе. Хаця склад удзельнікаў заставаўся нязьменным з часу ўтварэньня, шматлікія зьмяненьні стылю пазбаўляюць магчымасьці дакладна вызначыць музычны жанр калектыву (але прынята лічыць, што гэта — форма року). Першапачаткова былі часткай руху віжуал кей. У апошнія гады Dir en grey схіляецца ў бок менш выклікаючага выгляду.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачатак кар’еры (1997—1999)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Dir en grey утварыўся з інды-гурту La:Sadie’s, які зьвязваў чатырох будучых удзельнікаў Dir en grey да свайго зьнікненьня. Пасьля разыходжаньня з басыстам La:Sadie’s Кісакі, Кё, Каору, Дай і Шынья разам з новым басыстам Тошыяй заснавалі новы гурт 2 лютага 1997 году і празь некалькі месяцаў выдалі першы EP Missa. Па словах гітарыста Каору, назва «Dir en grey» была абраная з-за таго, што яна «правільна гучыць», і састаўленая з словаў розных моваў, таму людзі ня змогуць прывязаць пэўнае значэньне да іх акрамя самога гурта.

Увага грамадзкасьці ўпершыню была прыцягнута ў 1998 годзе, калі калектыў увайшоў на першае месца галоўнага японскага гіт-параду Oricon з усё яшчэ незалежна выдадзенымі песьнямі «Jealous» і «-I’ll-». Пяць наступных самотнікаў, арынжаваных і выдадзеных з дапамогай аднаго з заснавальнікаў гурту X Japan Ёшікі Хаяші, былі выпушчаныя на працягу першай паловы 1999 году, затым выйшаў першы паўнавартасны альбом гурту, Gauze. Адно з шоў у падтрымку альбому (зьнятае ў Osaka-jo Hall) пазьней стане першым з жывых канцэртаў Dir en grey, выдадзеных на VHS і DVD.

3 альбомы за 3 гады (2000—2004)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2000 годзе вакаліст Кё быў гаспіталізаваны з праблемай сэрца й некалькі выступаў у падтрымку новага альбома Macabre былі адмененыя. «Tour 00 >> 01 Macabre» прышоў пазьней у тым жа годзе і быў завершаны ў Nippon Budokan, у хуткім часе пасьля рэлізу самотніка «Ain't Afraid to Die» у красавіку 2001 году.

У наступным годзе, разам з рэлізам трэцяга альбома Kisou Dir en grey далі свае першыя выступы за мяжой, наведаўшы Кітай, Тайвань і Паўднёвую Карэю. Апошнія дні туру «Rettou Gekishin Angya», ужо пасьля вяртаньня ў Японію, былі ў падтрымку другога EP Six Ugly. Улетку 2003 году Dir en grey выступаюць у Akasaka Blitz пяць вечароў у тыдзень. Кожнае шоў (акрамя першага) бало прысьвечанае пэўнаму альбому, апошнія песьні — зь яшчэ не выдадзенага альбома Vulgar. DVD, які быў названы Blitz 5 Days, выйшаў пазьней эксклюзіўна для афіцыйнага фан-клюбу A Knot.

Першыя не азіяцкія выступы (2005—2006)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2005 годзе Dir en grey упершыню зьявіліся ў Эўропе. Квіткі на іх канцэрты ў Бэрліне і Парыжы (частка туру «It Withers and Withers») былі распраданыя без рэклямы, дзякуючы навінам музычных крамаў і інфармацыі ў інтэрнэце. Гурт таксама наведаў два вялікія фэстывалі, Rock am Ring і Rock im Park. Dir en grey выступалі разам з францускім гуртам Eths і амэрыканскім музыкам Wednesday 13.

2005 год падараваў першыя афіцыйныя рэлізы ў Эўропе ў выглядзе альбома Withering to Death. Дагэтуль музыка гурту была даступная фанам па-за межамі Азіі толькі праз імпарт і інтэрнэт. Альбом таксама здолеў здабыць першую пазыцыю ў не азіяцкім гіт-парадзе, дасягнуўшы #31 у фінскіх альбомных чартах. Самотнік «Clever Sleazoid», які выйшаў сьледам, дасягнуў 15-ай пазыцыі ў чарце самотнікаў у той жа краіне. Некалькі песьняў Dir en grey былі выкарыстаныя ў фільме Death Trance.

У пачатку 2006 году гурт меў тур у ЗША. Канцэрты ў падтрымку альбому Withering to Death адбыліся ў Остыне (Тэхас) (South by Southwest фэстываль), Нью-Ёрку (клюб Авалон) і Лос-Анджэлесе (Каліфорнія) (Wiltern Theatre). Зноў усе квіткі былі распраданыя за некалькі дзён. Улетку, пасьля некалькіх канцэртаў і фэстываляў у Нямеччыне, Кё зноў быў гаспіталізаваны, цяпер з-за запаленьня галасавых зьвязак. Два канцэрты ў Японіі былі перанесеныя, але Dir en grey здолеў далучыцца да туру Family Values Tour гурту Korn. У кастрычніку гурт павяртаўся ў Японію, каб выступіць на Loudpark Festival, разам з такімі гуртамі, як Megadeth, Slayer і Children of Bodom. 22-гі самотнік пад назвай «Agitated Screams of Maggots» быў выдадзены 15 лістапада, падчас японскага этапу туру Inward Scream tour. 30 студзеня кліп на песьню «Saku» стаў відэа году на шоў MTV2 Headbanger's Ball.

Змрочныя колеры (2007—2008)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З 1 лютага па 25 лютага Dir en grey едзе на свой першы хэдлайн-тур у Паўночнай Амэрыцы, наведвае 17 гарадоў з падтрымкай такіх гуртоў як Bleed the Dream і Fair to Midland. Шосты альбом Dir en grey, The Marrow of a Bone, выходзіць 7 лютага ў Японіі, а таксама, на працягу наступных месяцаў, у ЗША і Эўропе. Дыск адзначыўся выразна агрэсіўным і змрочным настроем. Летам гурт адкрываў канцэрты амэрыканскага туру Deftones, а пасьля наведаў Эўропу, дзе ўпершыню выступіў у Даніі, Фінляндыі, Швэцыі і Вялікабрытаніі на хэдлайн-канцэртах, а таксама на трох фэстывалях. Пасьля эўрапейскага туру музыкі павярталіся ў Японію, дзе правялі тур «Dozing Green» у падтрымку новага самотніка. Тур быў працягнуты ў верасьні ў Эўропе, якую гурт наведаў ужо другі раз за год. 19 сьнежня да дзесяцігодзьдзя гурта выйшлі дзьве складанкі выбраных кампазыцыяў.

12 лістапада 2008 году гурт выпускае сёмы альбом Uroboros, у якім каманда перайшла да яшчэ больш цяжкага гуку і звышімацыяйных, нават гістэрычных, вакалаў. Песьні з двух папярэдніх сынглаў выдадзеныя на дыску па-ангельску. Дыск выйшаў у трох варыянтах, самы дарагі зь якіх зьмяшчаў акрамя двух дыскаў і двд два вінілы.

Стыль і тэмы песьняў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Фармат Dir en grey мае асаблівасьць зьмяняцца на працягу часу, першапчаткова зьяўляўся пэўнай экспэрымэнтальнай формай цяжкага року. Некаторыя трэкі зь іх дэбютнага альбому Gauze таксама дэманстравалі павевы поп-року, якія ў большасьці былі зьмененыя ва ўгоду больш прагрэсіўнага гуку наступных альбомаў, Macabre і Kisou. Працягваючы гэтую тэму, можна заўважыць, што некаторыя песьні былі ўжо больш хуткімі, гістэрычнымі і агрэсіўнымі, чым астатнія. Музыка гурта канчаткова зьмянілася з рэлізам EP Six Ugly, у якім чуецца ў асноўным ўплыў цяжкага мэталу. Стыль Dir en grey з таго часу імкнецца да сучасных зьмешаных жанраў Паўночнай Амэрыкі, такіх як ню-мэтал і мэталкор.

Усе тэксты напісаныя вакалістам Кё і маюць адносіны да тэмаў грамадзтва, мас-мэдыяў, а таксама сэксульнай апантанасьці й каханьня, звычайна ў нэгатыўным сьвятле. Словы зьмяняюцца ад пяшчотных да мату, некаторыя песьні маюць падвоены сэнс і гульню словаў, часта выкарыстоўваюцца розныя значэньні герогліфаў.

Удзельнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Як і шмат іншых японскіх гуртоў, удзельнікі Dir en grey падпісваюцца сваім нікам ці сцэнічнымі мянушкамі, імёны Кё (京) і Каору (薫) звычайна пішуцца герогліфамі. Каб пазьбегнуць спэкуляцыяў і праблемаў з фанамі, поўныя імёны музыкантаў не агучваюцца.

Дыскаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Дыскаграфія Dir en grey

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]