Dizzy

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

«Dizzy» — сэрыя кампутарных гульняў, распрацоўваных блізьнятамі Олівэр і выдаваных кампаніяй CodeMasters. Большасьць гульняў сэрыі зьяўляюцца плятформавымі з акцэнтам на разьвязаньне ламанінаў, падобна да графічных прыгодаў.

Цэнтральнаю фігураю сэрыі зьяўляецца вясёлая яйкападобная істота па ймю Дызі (анг. Dizzy). На працягу гульняў Дызі намагаецца выратаваць сваіх сяброў і родных з сям’і Ёлкфолк (анг. Yolkfolk), часта сутыкаючыся са сваім заклятым ворагам, злым ведзьмаком Заксам (анг. Zaks). Дызі даводзіцца бадзяцца па розных казачных мясьцінах, зьбіраць прадметы, узаемадзейнічаць зь іншымі пэрсанажамі і разьвязваць лягічныя мазготні. У адрозьненьне ад тыповых плятформавых гульняў Дызі ня скоча, а куляецца і круціцца па гульнявым сьвеце; адсюль і ймя «Dizzy» (бел. запамарока). У гэтым стылі, які звычайна завецца прыгодніцкай аркадай, створаныя восем гульняў. Былі таксама выдадзеныя некалькі сьпін-офаў, такіх як «Fast Food», «Kwik Snax» і «Dizzy Down the Rapids».

Усе гульні асноўнае сэрыі атрымалі ў гульнявой прэсе адзнакі ад сярэдніх да высокіх. Чатыры гульні з сэрыі «Dizzy» ўвайшлі ў топ-50 найлепшых гульняў усіх часоў для ZX Spectrum паводле вэрсіі часопісу «Your Sinclair»[1].

Распрацоўка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Распрацоўкай гульні займаліся блізьняты Олівэр (заснавальнікі Interactive Studios). Пасьля выпуску Fantasy World Dizzy блізьняты спынілі распрацоўку, і наступныя гульні стварала кампанія Big Red Software.

Першая гульня сэрыі пад назовам Dizzy — The Ultimate Cartoon Adventure выйшла ў чэрвені 1987 року[2]. Форма галоўнага пэрсанажу была абраная празаічна: графічны пакет, створаны братамі Олівэр, дазваляў карэктна апрацоўваць толькі простую геэмэтрычную форму[3][4]. Першапачаткова аўтары меркавалі, што пэрсанаж уяўляе сабой твар з рукамі і нагамі. Але пасьля выхаду першае гульні гульцы пачалі атаясамліваць Дызі зь яйкам, і аўтары надалей вырашылі разьвіваць гэтую ідэю.

Першыя гульні распрацоўваліся пераважна для Amstrad CPC і ZX Spectrum, пазьней большасьць зь іх былі сканвэртаваныя для Commodore 64, Atari ST і Amiga. Некаторыя гульні скампіляваныя таксама для NES, Mega Drive, Game Gear і DOS. Існуюць таксама неафіцыйныя порты для савецкіх Электроника БК-0010 і Радио 86РК.

Гульні сэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўная сэрыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сьпін-офы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гульні, дзе галоўным пэрсанажам таксама зьяўляецца Дызі, аднак гэймплэй значна адрозьніваецца ад гульняў асноўнае сэрыі.

Складанкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

1992[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

1993[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • The Excellent Dizzy Collection
    • Go! Dizzy Go! (Previously unreleased)
    • Dizzy the Adventurer (A renamed conversion of Dizzy: Prince Of The Yolkfolk)
    • Panic Dizzy (A renamed conversion of Dizzy Panic)

1994[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • The Big 6
    • Dizzy: Prince of the Yolkfolk
    • Crystal Kingdom Dizzy
    • Fantastic Dizzy (in an enhanced AGA version)
    • Treasure Island Dizzy
    • Spellbound Dizzy
    • Magicland Dizzy

Нявыдадзеныя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пародыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гульня мае падобны да сэрыі «Dizzy» гульнявы працэс (хоць і нашмат карацейшы). Галоўным пэрсанажам у ёй зьяўляецца яйка Giddy, якое адрозьніваецца ад Dizzy хіба тым, што замест баксэрскіх пальчатак мае вялікія далоні.

Гульня мела працягі «Giddy 2» і «Giddy 3».

Ёлкфолк[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ёлкфолк — суполка пэрсанажаў, якія зьяўляюцца радзінай або сябрамі Дызі.

  • Дызі (анг. Dizzy) — галоўны пэрсанаж усяе сэрыі, якім кіруе гулец. Як і ўсе ёлкфолк, гэта яйка з баксэрскімі пальчаткамі на руках. Дызі заўжды ўсьміхаецца. Упершыню зьявіўся ў Dizzy: The Ultimate Cartoon Adventure.
  • Дзядуля Дызі (анг. Grand Dizzy) найстарэйшы зь ёлкфолкаўцаў, дзядуля Дызі. Ходзіць з кіёчкам, мае белую бараду, «геніяльны» вынаходнік і дарадца. Упершыню зьявіўся ў Fantasy World Dizzy, дзе замест барады меў чорныя вусы.
  • Дозі (анг. Dozy) — заўжды сьпіць, пры гэтым выдаючы храпеньне ў выглядзе літараў «Z». Па гэтым яго вельмі проста адрозьніць. Упершыню зьявіўся ў Fantasy World Dizzy.
  • Дора (анг. Dora) — адна з наймаладзейшых ёлкфолкаўцаў, сястра Дызі. Ад астатніх адрозьніваецца валасамі. Вельмі захопленая выпяканьнем піражкоў і не пераносіць жаб, асабліва «пабываўшы» ў іхняй скуры прынамсі двойчы. Вельмі баіцца цемры. Упершыню зьявілася ў Magicland Dizzy.
  • Дылан (анг. Dylan) — хіпі, аматар пасядзець на прыродзе ля кастру. Носіць на галаве бандану. Упершыню зьявіўся ў Fantasy World Dizzy.
  • Дэйзі (анг. Daisy) — сяброўка Дызі, якую даводзіцца ратаваць у некалькіх гульнях сэрыі. Вылучаецца ад астатніх яек сваімі валасамі. Упершыню зьявілася ў Fantasy World Dizzy.
  • Дэнзіл (анг. Denzil) апантаны слухач музыкі і аматар новых тэхналёгіяў. Носіць акуляры і слухае плэер. Упершыню зьявіўся ў Fantasy World Dizzy.
  • Дэньні (анг. Danny) — пляменьнік Дызі з суседняе вёскі. Зьяўвіўся толькі ў адной гульні для ZX Spectrum — «Into Magicland».

Будучыня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

9 сьнежня 2011 року CodeMasters выпусьціў рымэйк гульні «Dizzy: Prince of the Yolkfolk» для iOS і Android[5].

У 2012 року блізьняты Олівэр абвесьцілі збор сродкаў на выданьне новай гульні Dizzy Returns для плятформаў ПК і iOS[6], аднак неабходная сума ня была сабраная[7].

Інструмэнты для распрацоўнікаў-фэнаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2006 року быў выпушчаны спэцыялізаваны гульнявы рухавік DizzyAGE[8], каб дапамагчы фанатам ствараць уласныя гульні ў арыгінальным стылі «Спэктруму». Распрацоўнікі падтрымліваюць рухавік[9] і шторок ладзяць конкурс на лепшую гульню, створаную за мінулы год. Цяпер на сайце DizzyAGE зарэгістраваныя 76 гульняў фанаў[10].

Альтэрнатыву гэтаму «афіцыйнаму» рухавічку можа скласьці Dizzy Quest Editorаб’ектна-арыентаваны канструктар гульняў, які распаўсюджваецца на ўмовах GPL.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Top 50 Games of All Time // Your Sinclair. — Imagine Publishing, November 2004.
  2. ^ Dizzy(анг.) World of Spectrum Праверана 22 лістапада 2012 г.
  3. ^ Our History(анг.). Oliver twinsПраверана 22 лістапада 2012 г.
  4. ^ Dizzy and the Yolkfolk(анг.) Our Games. Oliver twinsПраверана 22 лістапада 2012 г.
  5. ^ Simon Burns. (23 лістапада 2011) Dizzy returns on Dec 9th for iPhone, iPad and Android (Trailer)(анг.) The Smartphone App Review Праверана 22 лістапада 2012 г.
  6. ^ Dizzy Returns by The Oliver Twins(анг.) Kickstarter Праверана 26 лістапада 2012 г.
  7. ^ The end!(анг.) Kickstarter Праверана 26 сьнежня 2012 г.
  8. ^ History(анг.) The Dizzy fansite Праверана 22 лістапада 2012 г.
  9. ^ About DizzyAGE(анг.) The Dizzy fansite Праверана 22 лістапада 2012 г.
  10. ^ Games(анг.) The Dizzy fansite Праверана 22 лістапада 2012 г.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Games, No. 27, pp. 104-109, Australia

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]