Domus Vista

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Выгляд будынак

Domus Vista — вышынны жылы дом у Капэнгагене, сталіцы Даніі, у камуне Фрэдэрыксбэрг. Ягонае будаўніцтва было завершана ў 1969 годзе. Вышыня будынка складае 101,95 м. Гэта другі па вышыні будынак у Даніі й другі па вышыні жылы будынак ва ўсёй Скандынавіі. Найвышэйшым жылым будынкам Скандынавіі зьяўляецца Turning Torso, збудаваны ў 2005 годзе.

У будынку Domus Vista разьмяшчаецца 470 жылых кватэраў на трыццаці паверхах, па 17 кватэраў на паверх. Паводле першапачатковага пляну ў будынку павінна было быць 28 паверхаў, але падчас будаўніцтва было прынята рашэньне пра надбудову яшчэ двух паверхаў. Першапачаткова ніжнія два паверхі прызначаліся для разьмяшчэньня гатэлю й рэстарацыі, але ў 1970 годзе гатэль быў зачынены. Замест яго на першых двух паверхах зараз разьмяшчаецца гандлёвы цэнтар і філіял бібліятэкі.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Domus Vistaсховішча мультымэдыйных матэрыялаў