ESTCube-1

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Схема спадарожніка на арбіце
Структура спадарожніка
У сабраным выглядзе

ESTCube-1 — першы эстонскі спадарожнік, запушчаны 7 траўня 2013 ракетай-носьбітам Vega[1]. Распрацаваны студэнтамі Тартускага ўнівэрсытэту ў межах эстонскай спадарожнікавай праграмы паводле стандарту CubeSat, выніковыя памеры спадарожніка склалі 10×10×10 см, аб’ём 1 літар, маса 1,33 кг[2].

Акрамя непасрэдна адукацыйнае, спадарожнік мае й навуковую мэту. На борце спадарожніка разгорнуты электрычны ветразь, вынайдзены фінскім навукоўцам Пэкам Янхунэнам. Такім чынам ESTCube-1 стаў першым у сьвеце спадарожнікам, што выкарыстоўвае электрычны ветразь. Будуць праведзеныя выпрабаваньні па ягоным разгортваньні, зьмяненьні хуткасьці спадарожніка і выніковым вяртаньні на Зямлю.

Агульны кошт праекту (улучна з запускам) склаў 100 000, большая частка зь якіх (€70 000) была сплочаная за кошт сяброўскага ўнёску Эстоніі як удзельніцы Эўрапейскага касьмічнага агенцтва.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Николай Адашкевич. Европейская ракета «Вега» вывела на орбиту три спутника (рас.) // РИА Новости, 7 траўня 2013 г. Праверана 14 траўня 2013 г.
  2. ^ Estonia’s student cubesat satellite is ready for the next Vega launch (анг.). Arianespace (20 сакавіка 2013). Праверана 14 траўня 2013 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

ESTCube-1сховішча мультымэдыйных матэрыялаў