Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Electronic Body Music |
| Стылістычнае паходжаньне |
індастрыял, сынці-поп, сынціпанк, постпанк |
| Паходжаньне |
Сярэдзіна 1980-х, Бэльгія, Вялікабрытанія, Нямеччына, ЗША, Канада |
| Тыповыя інструмэнты |
сынтэзатар, драм-машына, сэмплер |
| Вытворныя формы |
Электра-індастрыял, Aggrotech, Futurepop, New Beat |
| Паджанры |
| Military EBM, Harsh EBM, Terror EBM, TBM (Techno Body Music) |
| Роднасныя жанры |
| сынці-поп |
EBM (ангельск. Electronic Body Music — электронная музыка цела) — накірунак у музыцы, галіна пост-індастрыялу. Тэрмін EBM ужыты ў 1984 годзе бэльгійскаю камандай Front 242. Музыку вылучаюць рэзкія рытмічныя танцавальныя маршы зь "нялюдзкім" вакалам і дамешкамі электроннага эмбіену. Блізкі да сынці-попу, за які, аднак, цяжэйшы. Пачатак жанру далі на мяжы 1980-х і дзевяностых такія яскравыя гурты, як Front 242, Nitzer Ebb, Front Line Assembly, застаючыся доўгі час ягоным падмуркам. Апроч клясычнага накірунку, у 90-я гады сфармаваліся падстылі са зьмененым гукам і вакалам (тэхна-індастрыял і дарк-электра). Праз спалучэньне з сынці-попам і клюбнымі элемэнтамі нарадзілася яшчэ адна галіна - Futurepop (VNV Nation, Covenant, Apoptygma Berzerk.) Стыль карыстаецца папулярнасьцю ў аматараў пост-індустрыйнае й гатычнае музыкі.
- Тыповыя прадстаўнікі: Front 242, Nitzer Ebb, Front Line Assembly, Deutsch-Amerikanische Freundschaft, Oomph! (раньняя творчасьць), Wumpscut:, VNV Nation, Covenant, Apoptygma Berzerk, Spetsnaz