Eresus cinnaberinus

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Eresus cinnaberinus
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
КлясаПавукападобныя
АтрадПавукі
СямействаEresidae
РодEresus
ВідEresus cinnaberinus
Бінамінальная намэнклятура
Eresus cinnaberinus

Eresus cinnaberinus (раней Eresus niger) — від павукоў рода Eresus сямейства Eresidae.

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Самцы да 11 мм у даўжыню, самкі могуць дасягаць да 20 мм. Самцы маюць чорную галавагрудзь і ярка чырвонае брушка з чатырма чорнымі кропкамі (часам зь белай падшэўкай), якія нагадваюць афарбоўку божай кароўкі. Ногі чорныя, у белых палосах, заднія ногі часткова чырвоныя. Самкі пакрыты чорнымі зь белым валаскамі, толькі наперадзе часам жоўтымі.

Арэал[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гэты від аддае перавагу сонечным, сухім месцам і шырока распаўсюджаны ў Цэнтральнай і Паўднёвай Эўропе.