Fast Food

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Fast Food
Dizzy FastFood.Gif
Экранная застаўка гульні
Распрацоўнік Блізьняты Олівэр
Выдавец Codemasters
Мастак Ніл Адамсан
Кампазытар Дэвід Уіттэйкер
Плятформы Amstrad CPC, ZX Spectrum, Commodore 64, Enterprise 64/128, Atari ST, Amiga, MS-DOS
Дата выпуску сьнежань 1987
Жанр Лябірынт
Рэжым Адзінаасобная гульня

«Fast Food» (па-беларуску: Хуткая ежа) — аркадная кампутарная гульня, распрацаваная брытанцамі Олівэрамі і выдадзеная ў сьнежні 1987 року Codemasters. Зьяўляецца па сутнасьці аналягам вядомае гульні «Pac-Man».

Галоўны дзеючы пэрсанаж гульні — ужо вядомае антрапаморфнае яйка па ймю Дызі (да таго часу выйшлі гульні Dizzy I і Dizzy II). «Fast Food», аднак, ня лічыцца іхнім працягам, паколькі зьяўляецца нашмат прасьцейшаю за прыгодніцкі стыль асноўнай сэрыі: распрацоўка асноўных момантаў заняла тры дні, а на давядзеньне да ладу ўсёй графікі, інтэрфэйсу і музыкі спатрэбіліся яшчэ два тыдні.

Першапачаткова гульня распрацоўвалася як маркетынгавы прадукт для сеткі рэстаранаў «Happy Eater», аднак падчас распрацоўкі пляны зьмяніліся, і ў гульню дадаўся Дызі.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]