Folding@home

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук
Графіка з праграмы-кліента для праекту Folding@home

Folding@Home [фолдзiнг эт хоўм] — праект разьмеркаваных вылiчэньняў Стэнфардзкага ўнівэрсытэта, якi вывучае зварочваньне бялкоў, няправiльнае зварочваньне, iх аб'яднаньне й зьвязаныя з гэтым захворваньнi. Выкарыстаньне найноўшых мэтадаў і шырокамаштабных разьмеркаваных вылiчэньняў упершыню дазволiла мадэліраваць працэс згортваньня для інтэрвалаў часу ў тысячы разоў большых за тыя, што былi даступныя раней, а таксама выкарыстоўваць дадзены падыход для вывучэньня захворваньняў, якiя зьвязаны са зварочваньнем бялкоў.

Праект запушчаны 1 кастрычніка 2000 году навукоўцамі з Стэнфардзкага ўнівэрсытэта. Па стане на чэрвень 2007 году гэта найбуйнейшы праект разьмеркаваных вылічэньняў, як па магутнасьці, так і па ліку ўдзельнікаў[1].

Зьмест

[рэдагаваць] Беларускія каманды ў праекце

[рэдагаваць] Расейскія каманды ў праекце

TSC! Russia — У цяперашні час самая пасьпяховая і хуткая расейская каманда ў праекце, якая займае 7-е месца па хуткасьці вылічэньняў і 14-е месца па колькасьці набраных ачкоў у сьвеце (з 102 513 каманд) (06.02.2008)

Russia — Адна з першых расейскіх каманд у праекце Folding@Home, цяпер займае 36 месца сярод усіх каманд сьвету (04.05.2008), 29 месца па хуткасьці (01.03.2007). Доўгі час займала першае месца сярод расейскіх каманд, цяпер стабільна на другім месцы.

[рэдагаваць] Украінскія каманды ў праекце

Ukraine — Украінская каманда ўваходная ў сотню (60 месца на 07.06.2007) лепшых каманд праекту. Па хуткасьці каманда займае 30 месца ў сьвеце (26.02.2006).

[рэдагаваць] Зацемкі

  1. ^ Па стане на 30 чэрвеня 2007 году агульны лік удзельнікаў праекту склаў 753 977 карыстачоў (выкарысталых пры гэтым 2 262 376 працэсараў) у то час як у найблізкім па магутнасьці праекце SETI@home удзельнічала 658 451 карыстачоў. Магутнасьці абодвух праектаў (па стане на 29 чэрвеня 2007 году) склалі адпаведна 790 і 262 тэрафлопс.

[рэдагаваць] Глядзіце таксама

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі


Асабістыя прылады